Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Малдовы паляцеў дадому за кошт беларускіх падаткаплатнікаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.07.2017 12:52
Такім чынам Лукашэнка падзякаваў за тое,"што дыялёг атрымаўся".
«Боінг» авіякампаніі «Белавія» ў палёце«Боінг» авіякампаніі «Белавія» ў палёцеwww.belavia.by

Прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон вярнуўся з Менска ў Кішынёў на самалёце Bombardier CRJ –200LR авіякампаніі «Белавія».

У вячэрнім эфіры тэлеканала АНТ было патлумачана хто арганізаваў гэты нятанны пералёт?: «У знак таго, што дыялёг атрымаўся, гасьцінную беларускую зямлю [Ігар Дадон] пакінуў адмысловым чартарным рэйсам».

На гэтым жа самалёце Ігар Дадон лётаў у Віцебск, дзе разам з Аляксандрам Лукашэнкам удзельнічаў у адкрыцьці «Славянскага базару».

У эфіры АНТ Дадона назвалі «таленавітым палітыкам, [які] надае вялікую ўвагу стасункам з людзьмі і звычайна карыстаецца рэгулярнымі рэйсамі». У Менск прэзыдэнт Малдовы прыляцеў рэгулярным рэйсам «Белавія» з перасадкай у Маскве.

Ужо ўвосень «Белавія» абяцае запусьціць прамы рэйс Менск – Кішынёў.

euroradio.pl/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт