Logo Polskiego Radia
Print

Дэлегацыя Эўрапарлямэнта наведае Беларусь

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.07.2017 14:16
У складзе дэлегацыі парлямэнтарыі Германіі, Латвіі, Летувы і Польшчы.
www.europarl.europa.eu

Дэлегацыя ў складзе пяці чальцоў Эўрапейскага парлямэнта 18—19 ліпеня наведае Беларусь. Як паведамляе прэс-служба прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Менску, гэта другі афіцыйны візыт у Беларусь прадстаўнікоў Эўрапарлямэнта на чале з кіраўніком дэлегацыі ЭП па сувязях з Беларусьсю Богдана Здраеўскага. У складзе дэлегацыі парлямэнтарыі Германіі, Латвіі, Летувы і Польшчы, якія прадстаўляюць чатыры палітычныя групы Эўрапейскага парлямэнта.

Дэлегацыя сустрэнецца з прадстаўнікамі ўраду і парлямэнта Беларусі, каб „абмеркаваць ключавыя пытаньні двухбаковых адносін ЭЗ і Беларусі і перашкоды па шляху да больш цеснай супрацы, якія яшчэ застаюцца”. Дэлегацыя таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, каб „даведацца пра іх дзейнасьць і перашкоды, з якімі яны сутыкаюцца”.

racyja.com/БелаПАН/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт