Logo Polskiego Radia
Print

Эўрапарлямэнтары правядуць у Менску перамовы з уладай і апазыцыяй

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.07.2017 09:08
У склад дэлегацыі ўвайшлі дэпутаты Нямеччыны, Латвіі, Летувы і Польшчы.
МенскМенскPhoto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Эўрапарлямэнтары правядуць у Менску перамовы з уладай і апазыцыяй
Дэлегацыя з пяці дэпутатаў Эўрапарлямэнта пачынае свой візыт у Беларусь, які працягнецца два дні. У склад дэлегацыі ўвайшлі дэпутаты Нямеччыны, Латвіі, Летувы і Польшчы, якія прадстаўляюць чатыры палітычныя групы Эўрапарлямэнта. Кіраўнік – Богдан Здраеўскі.
Як паведамілі БелаПАН у прадстаўніцтве ЭЗ у Беларусі, дэлегацыя сустрэнецца з членамі ўрада і парлямэнтарамі, каб «абмеркаваць ключавыя пытаньні двухбаковых адносін ЭЗ і Беларусі, а таксама перашкоды, якія застаюцца па шляху да больш цеснага супрацоўніцтва».
Акрамя таго, эўрадэпутаты сустрэнуцца з прадстаўнікамі апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, каб «даведацца пра іх дзейнасьць і перашкодах, з якімі яны сутыкаюцца».
Прэс-служба МЗС Беларусі ў сваю чаргу паведаміла: «Асноўная заяўленая мэта візыту – правядзеньне сустрэч з ключавымі суразмоўцамі для больш глыбокага разуменьня палітычнай, эканамічнай, культурнай і сацыяльнай сытуацыі ў Беларусі». Заплянаваны сустрэчы эўрапарлямэнтароў у Міністэрстве замежных спраў, Нацыянальным сходзе, Міністэрстве адукацыі і Цэнтрвыбаркаме «для абмеркаваньня шырокага кола пытаньняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасьць».
....

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт