Logo Polskiego Radia
Print

Працягваюцца суды за салідарнасьць з патрыётамі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.07.2017 11:23
22 чэрвеня больш за 10 актывістаў выйшлі на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі зьняволеных і расьцяжкай «Свабоду палітвязьням».
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У судзе Цэнтральнага раёна Менска адбудзецца разгляд адміністратыўных спраў удзельнікаў пікету салідарнасьці з фігурантамі «справы патрыётаў». Пратаколы складзеныя за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП).
22 чэрвеня больш за 10 актывістаў выйшлі на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі зьняволеных і расьцяжкай «Свабоду палітвязьням». Супрацоўнікі міліцыі нікога не затрымлівалі, аднак вялі актыўную відэафіксацыю ўдзельнікаў акцыі.
Пакуль вядома, што ў суд 20 ліпеня на 14.30 выклікаюць актывістку Вольгу Нікалайчык. У 17.00 пачнецца разгляд справы актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова. Вядома таксама, што ў РУУС для складаньня пратакола выклікалі і Максіма Вінярскага, аднак ён пакуль ня меў магчымасьці патрапіць у аддзяленьне міліцыі.
Апроч гэта Леаніда Кулакова запрасілі ў міліцыю для складаньня яшчэ аднаго пратакола правапарушэньня, на гэты раз за ўдзел у акцыі 7 ліпеня супраць вучэньняў «Захад-2017». Дата суда пакуль не прызначаная.
.....

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт