Logo Polskiego Radia
Print

У польскім Радаме зьбіраюць кнігі для палякаў у Віцебску

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.07.2017 16:02
Дагэтуль сабрана каля 800 пазыцый, кнігі трапяць у Беларусь на пачатку верасьня.
pixabay.com/Public Domain CC0

У польскім Радаме зьбіраюць кнігі для палякаў у Віцебску
Жыхары Радама зьбіраюць кнігі для палякаў у Беларусі. Дагэтуль сабрана каля 800 пазыцый. Кнігі трапяць у Польскую школьную мацеж у Віцебску. Найбольш патрэбнай зьяўляецца літаратура для дзяцей і моладзі, а таксама гістарычныя раманы.
Ініцыятарам акцыі зьяўляецца Міхал Павіньскі, які хоча, каб людзі, якія гавораць і думаюць па-польску, але жывуць па-за межамі Польшчы, мелі сутычнасьць з польскай літаратурай і культурай. Паводле Павіньскага, у Віцебску навука польскай мовы адбываецца па-за афіцыйнай сыстэмай адукацыі, таму важна, каб польскія кнігі трапілі менавіта туды.
У праект далучыўся дэпутат Робэрт Мордак з «Кукіз 15». Ён адказвае за захоўваньне кніг, а пасьля іх транспарціроўку ў Віцебск. Кнігі трапяць у Беларусь на пачатку верасьня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт