Logo Polskiego Radia
Print

У пятніцу пройдзе вэрнісаж выставы «Майстры польскага малюнка»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.07.2017 14:43
  • культура 1907.mp3
Упершыню ў Беларусі будзе прадстаўлена больш за 300 графічных твораў польскіх мастакоў XIX–XX ст.

/

З 21 ліпеня па 20 верасьня 2017 года ў Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь будзе экспанавацца выстава «Майстры польскага малюнка» з калекцыі Падляскага музэя ў Беластоку і Акруговага музэя ў Сувалках (Рэспубліка Польшча). Выстава арганізаваная сумесна з Польскім Інстытутам у Менску пры падтрымцы Маршалкоўскага ўпраўленьня Падляскага ваяводзтва.
Упершыню ў Беларусі будзе прадстаўлена больш за 300 графічных твораў польскіх мастакоў XIX–XX стагодзьдзяў. Сярод аўтараў – вялікія майстры польскага мастацтва – Юліюш Косак (1824–1899), Ян Матэйка (1838–1893), Міхал Элвіра Андрыёлі (1836–1893), Максыміліян Герымскі (1846–1874), Альфрэд Веруш-Кавальскі (1849–1915), Станіслаў Віткевіч (1851–1915), Лявон Вычулкаўскі (1852–1936), Станіслаў Ігнацы Віткевіч «Віткацы» (1885–1939), Альфонс Карны (1901–1989) і інш. Выставу адрозьнівае багатая жанравая разнастайнасьць экспанатаў. У экспазыцыі прадстаўлены партрэты і карыкатуры, пэйзажы і жанравыя замалёўкі, гістарычныя сцэны і фантасмагорыі.
Экспазыцыя выставы ня толькі знаёміць з вельмі цікавым матэрыялам – творамі вядомых польскіх мастакоў, але і зьяўляецца прэзэнтацыяй Падляскага музэя ў Беластоку і Акруговага музэя ў Сувалках, разьмешчаных у Падляскім ваяводзтве, бліжэйшым (разам з Люблінскім) па суседзтву з Беларусьсю.

Польскі інстытут/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт