Logo Polskiego Radia
Print

Макей: Беларусь пакутуе з-за канфлікту ва Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.07.2017 14:54
За час канфлікту Беларусь прыняла ў сябе больш за 160 тысяч украінскіх бежанцаў.
Уладзімер МакейУладзімер МакейPhoto: mfa.gov.by

Макей: Беларусь пакутуе з-за канфлікту ва Ўкраіне
Беларусь катэгарычна не прымае сёньняшнюю сытуацыю ў трохкутніку «Беларусь – Расея – Украіна«. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей, размаўляючы з журналістамі 19 ліпеня ў Менску пасьля сустрэчы з латыскім калегам Эдгарсам Рынкевічсам.
Макей падкрэсьліў, што беларуская пазыцыя па Ўкраіне неаднаразова была агучана, у тым ліку і прэзыдэнтам, і застаецца нязьменнай. «Мы зыходзім з таго, што і Расея, і Ўкраіна зьяўляюцца для нас самымі блізкімі краінамі на постсавецкай прасторы. Гэта нашы суседзі і эканамічныя партнэры. Мы абавязаны зрабіць усё, каб ва Ўкраіне як мага хутчэй запанаваў мір і згода, каб адносіны паміж гэтымі дзяржавамі насілі дружалюбны характар», – цытуе Макея БелаПАН.
Ён падкрэсьліў, што Беларусь пакутуе з-за канфлікту, у тым ліку – з-за ўзаемных санкцый паміж Расеяй і Эўразьвязам.
Небясьпекай для Беларусі Макей таксама назваў тое, што ва Ўкраіне, па афіцыйных дадзеных, на руках у насельніцтва знаходзіцца 900 тысяч адзінак незарэгістраванай зброі. «Паводле неафіцыйных дадзеных – тры-чатыры мільёны, – дадаў кіраўнік МЗС. – У нас адкрытая мяжа з Украінай 1084 кілямэтры. Ніхто ня ведае, дзе можа апынуцца гэтая зброя».
Макей таксама адзначыў, што за час канфлікту Беларусь прыняла ў сябе больш за 160 тысяч украінскіх бежанцаў, надаўшы ім правы, практычна роўныя з беларусамі.
Беларусь імкнецца садзейнічаць урэгуляваньню сытуацыі і нармалізацыі стасункаў Расеі і Ўкраіны, у тым ліку – забясьпечваючы камфортныя ўмовы для сустрэч у Менску трохбаковай кантактнай групы, заявіў кіраўнік МЗС.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт