Logo Polskiego Radia
Print

Латвія ня мае пытаньняў да Беларусі наконт вучэньняў „Захад-2017”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.07.2017 11:01
Латвійскі бок задаволены тлумачэньнем беларускага Міністэрства замежных спраў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Латвія ня мае пытаньняў да Беларусі наконт вучэньняў „Захад-2017”
Латвійскі бок задаволены тлумачэньнем беларускага Міністэрства замежных спраў.
У Латвіі няма пытаньняў да Беларусі наконт беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў „Захад-2017”. Пра гэта 19 ліпеня журналістам заявіў кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс пасьля перамоваў з беларускім калегам Уладзімірам Макеем.
„У нас няма больш пытаньняў да Беларусі з нагоды „Захад-2017”. Мой калега вельмі падрабязна растлумачыў пазыцыю дзяржавы, я задаволены”, - перадае БЕЛТА словы латвійскага міністра.
Па словах Рынкевічса, хаця Беларусь і Латвія належаць да розных вайсковых блёкаў, нашыя краіны канструктыўна ўзаемадзейнічаюць у галіне бясьпекі. Краіны рэгулярна праводзяць двухбаковыя сустрэчы, абменьваюцца інфармацыяй, супрацоўнічаюць у кантраляваньні паветранай прасторы.
„Мы з павагай ставімся да выбару, які ёсьць у нашых краін у сфэры ваеннай бясьпекі”, — патлумачыў кіраўнік латвійскай дыпляматыі Эдгарс Рынкевічс.
euroradio.fm/аз

У Латвіі няма пытаньняў да Беларусі наконт беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў „Захад-2017”. Пра гэта 19 ліпеня журналістам заявіў кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс пасьля перамоваў зь беларускім калегам Уладзімірам Макеем.

„У нас няма больш пытаньняў да Беларусі з нагоды „Захад-2017”. Мой калега вельмі падрабязна растлумачыў пазыцыю дзяржавы, я задаволены”, - перадае БЕЛТА словы латвійскага міністра.

Па словах Рынкевічса, хаця Беларусь і Латвія належаць да розных вайсковых блёкаў, нашыя краіны канструктыўна ўзаемадзейнічаюць у галіне бясьпекі. Краіны рэгулярна праводзяць двухбаковыя сустрэчы, абменьваюцца інфармацыяй, супрацоўнічаюць у кантраляваньні паветранай прасторы.

„Мы з павагай ставімся да выбару, які ёсьць у нашых краін у сфэры ваеннай бясьпекі”, — патлумачыў кіраўнік латвійскай дыпляматыі Эдгарс Рынкевічс.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт