Logo Polskiego Radia
Print

Сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны ў Кіеве адбудзецца заўтра

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.07.2017 14:38
Афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі ва Ўкраіну пачайся сёньня.
Вулиці КиєваВулиці Києваpolskieradio.pl/A.Rybałt

Афіцыйная цырымонія сустрэчы пачнецца на плошчы перад будынкам Адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны аб 11-й, а ўжо а 12.30 Аляксандар Лукашэнка ды Пятро Парашэнка зробяць заявы для журналістаў.

Сёньня беларуская грамада Кiева ды беларускія добраахвотнiкi правялі пікет на вуліцы Банкавай, дзе разьмяшчаецца адміністрацыя ўкраінскага прэзыдэнта. Яны выйшлі на акцыю пад бел-чырвона-белымі і ўкраінскімі сьцягамі.

Удзельнікі пікету трымалі таксама плякаты з партрэтамі расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна ды Аляксандра Лукашэнкі з подпісам «Два сапога пара». Апроч таго, у руках удзельнікаў партрэты беларускага добраахвотніка Тараса Аватарава, які асуджаны ў Беларусі на пяць гадоў пазбаўленьня волі.

Народны дэпутат Украіны Мустафа Наем выказаў абурэньне візытам Аляксандра Лукашэнкі ў гадавіну забойства Паўла Шарамета.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт