Logo Polskiego Radia
Print

Новы завод «БелДжы» рыхтуецца да запуску

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 21.07.2017 12:43
Сэрыйную вытворчасьць легкавых аўтамабіляў там пачнуць у будучым месяцы, паведаміў намесьнік міністра прамысловасьці Беларусі Генадзь Сьвідэрскі.
Фота з сайту кампаніі "БелДжы"Фота з сайту кампаніі "БелДжы"belgee.by

Новы завод «БелДжы» рыхтуецца да запуску. Сэрыйную вытворчасьць легкавых аўтамабіляў там пачнуць у будучым месяцы, паведаміў сёньня журналістам намесьнік міністра прамысловасьці Беларусі Генадзь Сьвідэрскі.
Па словах чыноўніка, на жнівень заплянаваныя эксплюатацыйныя выпрабаваньні. У бесьперапынным рэжыме завод зьбіраецца выпусьціць каля 220-ці аўтамабіляў, а таксама пачаць экспартныя пастаўкі прадукцыі.
Вопытную партыю тэхнікі прадпрыемства выпусьціла ў чэрвені, і, паводле прадстаўніка Міністэрства прамысловасьці, абсталяваньне паказала сябе зь лепшага боку. Кажучы пра мадэльны шэраг, Генадзь Сьвідэрскі адзначыў, што ён арыентаваны на розныя сэгмэнты. Выпускаць будуць – красовэры, седаны ды хэтчбэкі.
Нагадаем, новы завод «БелДжы» пабудаваны недалёка ад Барысава. На першым этапе тут будуць зьбіраць 60 тысячаў аўтамабіляў штогод.

Новы завод «БелДжы» рыхтуецца да запуску. Сэрыйную вытворчасьць легкавых аўтамабіляў там пачнуць у будучым месяцы, паведаміў сёньня журналістам намесьнік міністра прамысловасьці Беларусі Генадзь Сьвідэрскі.

Па словах чыноўніка, на жнівень заплянаваныя эксплюатацыйныя выпрабаваньні. У бесьперапынным рэжыме завод зьбіраецца выпусьціць каля 220-ці аўтамабіляў, а таксама пачаць экспартныя пастаўкі прадукцыі.

Вопытную партыю тэхнікі прадпрыемства выпусьціла ў чэрвені, і, паводле прадстаўніка Міністэрства прамысловасьці, абсталяваньне паказала сябе зь лепшага боку. Кажучы пра мадэльны шэраг, Генадзь Сьвідэрскі адзначыў, што ён арыентаваны на розныя коштавыя сэгмэнты. Выпускаць будуць – красовэры, седаны ды хэтчбэкі.

Нагадаем, новы завод «БелДжы» пабудаваны недалёка ад Барысава. На першым этапе тут будуць зьбіраць 60 тысячаў аўтамабіляў штогод.

св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт