Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі парлямэнт выступіў супраць зносу савецкіх помнікаў у Польшчы

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 21.07.2017 20:12
Такую заяву сёньня прыняла камісія Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.
Плошча Незалежнасьці ў Менску, Дом урадуПлошча Незалежнасьці ў Менску, Дом урадуcommons.wikimedia.org/Hanna Zelenko/CC BY-SA 3.0

Беларускі парлямэнт выступіў супраць зносу помнікаў Чырвонай Арміі ў Польшчы. Такую заяву сёньня прыняла камісія Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.

Пляны афіцыйнай Варшавы дэпутаты назвалі праявай мэтанакіраванага перапісваньня гісторыі, перагляду вынікаў Другой сусьветнай ды гераізацыі нацызму. Палата прадстаўнікоў заклікае ўсе дзяржавы падтрымліваць у добрым стане вайсковыя пахаваньні ды помнікі, што паўсталі ў гонар ахвяраў вайны.

Ініцыятарам сёньняшняй заявы выступіла Лібэральна-дэмакратычная партыя, паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку адзін зь яе лідэраў Алег Гайдукевіч. Нагадаем, у панядзелак прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ўхваліў дакумэнт, які прадугледжвае ліквідацыю амаль пяцісот помнікаў савецкага пэрыяду.

св/tut.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт