Logo Polskiego Radia
Print

Cуд вырашае, як пакараць актывістку Femen, якая аголенай выбегла да Лукашэнкі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.07.2017 11:17
Ёй інкрымінуюць парушэньне Крымінальнага кодэксу Ўкраіны – хуліганства, зьвязанае з супрацівам прадстаўніку ўлады.
Кадр з відэазапісу інцыдэнтуКадр з відэазапісу інцыдэнту

Актывістка Femen Анжэліна Дыяш, затрыманая пасьля таго, як яна выбегла аголенай перад Аляксандрам Лукашэнкам і Пятром Парашэнкам з надпісам «Жыве Беларусь» на грудзях, зьмешчана ў сьледчы ізалятар.

«Мяне дагэтуль да Анжэліны не дапусьцілі. (…) Ёй інкрымінуюць парушэньне Крымінальнага кодэксу Ўкраіны – хуліганства, зьвязанае з супрацівам прадстаўніку ўлады», – паведаміў увечары 21 ліпеня адвакат актывісткі Яраслаў Яцэнка.

Паводле яго, супраць Анжэліны Дыяш адкрытая крымінальная справа, і 22 ліпеня Пячэрскі раённы суд будзе абіраць для яе меру стрыманьня. «Гаворка вядзецца менавіта пра крымінальную справу, апроч таго, могуць быць высунутыя дадатковыя абвінавачаньні, калі пацьвердзіцца, што яна выкарыстоўвала падробленае журналісцкае пасьведчаньне», – удакладніў абаронца.

Украінскія СМІ паведамляюць, што актывістка Femen на сустрэчу кіраўнікоў Украіны і Беларусі трапіла па фальшывых дакумэнтах.

Яраслаў Яцэнка перакананы, што дзеяньні актывісткі Femen не павінны карацца пазбаўленьнем волі.

svaboda.org/unian.net/яс

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт