Logo Polskiego Radia
Print

У міліцыі патлумачылі, навошта супрацоўнікі ДАІ прыкавалі журналіста да дрэва

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.07.2017 11:06
Напярэдадні з ужываньнем грубай фізычнай сілы і спэцсродкаў затрымалі журналіста Кастуся Жукоўскага.
photo: БелаПАН

У міліцыі патлумачылі, навошта супрацоўнікі ДАІ прыкавалі журналіста да дрэва
Неаднаразовае парушэньне правілаў дарожнага руху стала прычынай затрыманьня фрылансера Кастуся Жукоўскага 21 ліпеня. Такой вэрсіі прытрымліваюцца ў гомельскай міліцыі.
Жукоўскага прыкавалі да дрэва за парушэньне ПДР.
Нагадаем, напярэдадні ў 200 мэтрах ад суду Савецкага раёна супрацоўнікі ДАІ з ужываньнем грубай фізычнай сілы і спэцсродкаў затрымалі журналіста Кастуся Жукоўскага. У гэты дзень адбываўся працэс па справе гомельскага блёгера Максіма Філіповіча.
Супрацоўнікі міліцыі прапанавалі яму праехаць у ДАІ для разбіральніцтва, аднак Жукоўскі папрасіў прадʼявіць падставы, пачалася слоўная сварка. Далей падʼехаў другі экіпаж ДАІ, на журналіста накінуліся супрацоўнікі міліцыі і прыкавалі яго кайданкамі да дрэва.
Таксама міліцыянты накінуліся на калегу Жукоўскага фрылансера Андрэя Толчына і з ужываньнем грубай сілы забралі ў яго відэакамэру. Затым заламалі Жукоўскаму рукі і зацягнулі яго ў службовы аўтамабіль. Пры гэтым журналіст крычаў ад болю, піша БелаПАН.
Сёньня гомельская міліцыя агучыла сваю вэрсію таго, што адбылося. На сайце УУС адзначаецца, што інспэктары ДПС спынілі аўтамабіль Жукоўскага, запыталі ў яго дакумэнты, пасьля чаго ўсталявалі, што ён ухіляецца ад пакараньня за раней зьдзейсьненае парушэньне ПДР. 8 чэрвеня, паводле інфармацыі УУС, кіроўца не прапусьціў машыну апэратыўнага прызначэньня. У дачыненьні да Канстанціна Жукоўскага складзены пратакол аб адміністрацыйным парушэньні. Пра гэта яму неаднаразова паведамлялі. 21 ліпеня фрылансер адмовіўся прайсьці ў ДАІ для разьбіральніцтва, абражаў супрацоўнікаў міліцыі, адзначаецца на сайце УУС.
Таму ў дачыненьні да яго ўжылі фізычную сілу і спэцсродкі – прыкавалі кайданкамі да дрэва.
Акрамя пратаколу за парушэньне правілаў дарожнага руху, на Жукоўскага таксама склалі пратакол за непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўніка міліцыі.
За парушэньне ПДР яго пазбавілі правоў кіроўцы тэрмінам на год, таксама прызначылі яму штраф 10 базавых велічынь (230 рублёў). За супраціў пры затрыманьні яму далі штраф 21 базавую велічыню (483 беларускіх рубля). Адзначаецца, што Жукоўскі цалкам прызнаў сваю віну.
…..

Неаднаразовае парушэньне правілаў дарожнага руху стала прычынай затрыманьня фрылансера Кастуся Жукоўскага 21 ліпеня. Такой вэрсіі прытрымліваюцца ў гомельскай міліцыі.

Жукоўскага прыкавалі да дрэва за парушэньне ПДР.

Нагадаем, напярэдадні ў 200 мэтрах ад суду Савецкага раёна супрацоўнікі ДАІ з ужываньнем грубай фізычнай сілы і спэцсродкаў затрымалі журналіста Кастуся Жукоўскага. У гэты дзень адбываўся працэс па справе гомельскага блёгера Максіма Філіповіча.

Супрацоўнікі міліцыі прапанавалі яму праехаць у ДАІ для разбіральніцтва, аднак Жукоўскі папрасіў прадʼявіць падставы, пачалася слоўная сварка. Далей падʼехаў другі экіпаж ДАІ, на журналіста накінуліся супрацоўнікі міліцыі і прыкавалі яго кайданкамі да дрэва.Таксама міліцыянты накінуліся на калегу Жукоўскага фрылансера Андрэя Толчына і з ужываньнем грубай сілы забралі ў яго відэакамэру. Затым заламалі Жукоўскаму рукі і зацягнулі яго ў службовы аўтамабіль. Пры гэтым журналіст крычаў ад болю, піша БелаПАН.

Сёньня гомельская міліцыя агучыла сваю вэрсію таго, што адбылося. На сайце УУС адзначаецца, што інспэктары ДПС спынілі аўтамабіль Жукоўскага, запыталі ў яго дакумэнты, пасьля чаго ўсталявалі, што ён ухіляецца ад пакараньня за раней зьдзейсьненае парушэньне ПДР. 8 чэрвеня, паводле інфармацыі УУС, кіроўца не прапусьціў машыну апэратыўнага прызначэньня. У дачыненьні да Канстанціна Жукоўскага складзены пратакол аб адміністрацыйным парушэньні. Пра гэта яму неаднаразова паведамлялі. 21 ліпеня фрылансер адмовіўся прайсьці ў ДАІ для разьбіральніцтва, абражаў супрацоўнікаў міліцыі, адзначаецца на сайце УУС. Таму ў дачыненьні да яго ўжылі фізычную сілу і спэцсродкі – прыкавалі кайданкамі да дрэва.

Акрамя пратаколу за парушэньне правілаў дарожнага руху, на Жукоўскага таксама склалі пратакол за непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўніка міліцыі.

За парушэньне ПДР яго пазбавілі правоў кіроўцы тэрмінам на год, таксама прызначылі яму штраф 10 базавых велічынь (230 рублёў). За супраціў пры затрыманьні яму далі штраф 21 базавую велічыню (483 беларускіх рубля). Адзначаецца, што Жукоўскі цалкам прызнаў сваю віну.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт