Logo Polskiego Radia
Print

Даходы ад беларускага спадарожніка ўжо перавышаюць расходы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.07.2017 13:45
За 5 гадоў працы апарат наздымаў прыблізна 140 млн квадратных кілямэтраў Зямлі.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Даходы ад беларускага спадарожніка ўжо перавышаюць расходы
За 5 гадоў працы апарат наздымаў прыблізна 140 млн квадратных кілямэтраў Зямлі.
Даходы ад першага беларускага спадарожніка, які быў запушчаны пяць гадоў таму, ужо перавышаюць на 8 млн даляраў расходы, паведаміў у інтэрвію праграме „Навіны 24 гадзіны” тэлеканала СТВ дырэктар УП „Геаінфармацыйныя сыстэмы” НАНБ Сяргей Залатой.
„Мы здымаем ня толькі тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, мы здымаем і іншыя тэрыторыі. Ёсьць у нас замежныя замоўцы на касьмічную здымку, але гэта не зьяўляецца асноўным”, — сказаў Залатой.
Паводле яго слоў, эканамічны эфэкт узьнікае за кошт стварэньня новых тэхналёгій, новай апаратуры.
„Аб'ём замоў, якія атрымала рэспубліка на тэлескопы, аналягічныя нашаму апарату, на розныя электронныя кампанэнты, на праграмнае забесьпячэньне, неабходнае для апрацоўкі, — вось гэтыя даходы, яны перавышаюць ужо на 8 млн даляраў расходы”, — адзначыў Залатой.
Як паведамілі ў рэпартажы тэлеканала, за пяць гадоў бесьперабойнай працы апарат наздымаў прыблізна 140 млн квадратных кілямэтраў Зямлі. Дэталёвая прапрацоўка беларускіх карт дазволіла ўзмацніць нацыянальную бясьпеку, весьці пастаянны маніторынг экалягічнай і геалягічнай сытуацыі, а таксама прадухіляць надзвычайныя здарэньні.
Зараз беларускія й расейскія вучоныя працуюць над стварэньнем спадарожніка зандаваньня Зямлі. Вывесьці на арбіту яго плянуюць ў 2021 годзе.
belapan.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт