Logo Polskiego Radia
Print

„Расатам” плянуе ўвесьці ў строй усю БелАЭС летам 2020 году

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.07.2017 13:57
Гендырэктар „Расатаму” падзякаваў беларускаму боку за пастаянную ўвагу да будаўніцтва БелАЭС.
pixabay.com/CC0 Public Domain

„Расатам” плянуе ўвесьці ў строй усю БелАЭС летам 2020 году
Гендырэктар „Расатаму” падзякаваў беларускаму боку за пастаянную ўвагу да будаўніцтва БелАЭС.
Усю Беларускую атамную электрастанцыю плянуецца ўвесьці ў строй летам 2020 году. Аб прыхільнасьці дадзеным абавязацельствам сёньня на сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў генэральны дырэктар Дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энэргіі „Расатам” Аляксей Ліхачоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
„Мы ўчора працавалі ўвесь дзень на станцыі, абмеркавалі стан спраў. Гатовы дакласьці падрабязна, - сказаў Аляксей Ліхачоў. - Мы зыходзім з абавязацельстваў „Расатаму” ўсю станцыю ўвесьці ў строй летам 2020 году".
Гендырэктар „Расатаму” падзякаваў беларускаму боку за пастаянную ўвагу да будаўніцтва БелАЭС. „Мы гэта адчуваем, адчуваюць і нашы будаўнікі, якія працуюць тут, у Беларусі”, - сказаў ён.
Аляксей Ліхачоў нагадаў аб размове кіраўніка беларускай дзяржавы з прэзыдэнтам Расеі ў канцы траўня 2012 году, калі стартаваў праект. „Вы тады сказалі, што задача - пабудаваць самую бясьпечную, самую сучасную станцыю ў Эўропе. І „Расатам” дзейнічае, зыходзячы з гэтай вашай устаноўкі. Сапраўды, гэта новае пакаленьне па бясьпецы (3+). У сьвеце такіх аналягаў няма”, - заявіў Аляксей Ліхачоў.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт