Logo Polskiego Radia
Print

Улады не дазволілі пікет супраць вучэньняў «Захад-2017»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.07.2017 07:36
Ліст з адмовай атрымаў арганізатар – старшыня Менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Касьпяровіч.
Беларускія салдаты падчас вучэньняў Беларускія салдаты падчас вучэньняў www.mil.by

Менгарвыканкам не дазволіў пікет супраць вучэньняў «Захад-2017» каля пасольства РФ

Ліст з адмовай атрымаў арганізатар – старшыня Менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Касьпяровіч. Пра гэта Партыя БНФ паведамляе ў сацыяльных сетках.

Менгарвыканкам забараніў кіраўніку Менскай гарадзкой арганізацыі БНФ Зьмітру Касьпяровічу правядзеньне пікету супраць вайсковых вучэньняў «Захад-2017» насупраць амбасады Расейскай Фэдэрацыі ў Менску.

Заяўка была пададзеная на пляцоўку перад домам 26 па вул. Старавіленскай у адпаведнасьці з патрабаваньнямі заканадаўства, у тым ліку было дакладна выкананае патрабаваньне закона, што масавыя акцыі ня могуць праводзіцца бліжэй за 50 мэтраў ад дыпляматычных прадстаўніцтваў.

Аднак, пікет быў забаронены са спасылкай на дзьве прычыны: 1) немагчыма вызначыць канкрэтнае месца правядзеньня; 2) у месцы правядзеньня пікету заплянаванае правядзеньне небясьпечных рамонтных працаў. Паводле ўжо звыклай практыкі рашэньне пра забарону мерапрыемства, хоць і датаванае 21 ліпеня, было ўручанае заяўніку толькі сёньня пасьля шматлікіх запытаў у Менгарвыканкам.

Такім чынам, улады, як і падчас сёлетняга Дня Волі, парушылі ўстаноўлены тэрмін разгляду заявак на правядзеньне масавых мерапрыемстваў.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт