Logo Polskiego Radia
Print

У Менск упершыню прыедзе камэрны аркестар тэатра Джузэпэ Вэрдзі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.07.2017 12:50
Сусьветнавядомы аркестар быў заснаваны больш за 70 гадоў таму – у 1944 годзе.
МенскМенскPhoto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Восеньню ў Менск упершыню прыедзе камэрны аркестар тэатра Джузэпэ Вэрдзі (італьянскі горад Трыест) пад кіраўніцтвам маэстра Фабрыцыё Фічуры. Як паведамляюць арганізатары, канцэрт адбудзецца 26 кастрычніка ў Цэнтральным доме афіцэраў.
У беларускай сталіцы выступіць склад аркестра – Orchestra Camerata Strumentale Italiana – 15 чалавек на чале з Фабрыцыё Фічурам, які зьяўляецца адным з прызнаных італьянскіх спэцыялістаў па музыцы барока. Таксама Фабрыцыё Фічур – прыхільнік пашырэньня творчага рэпэртуару за кошт выкананьня ў стылі барока твораў кампазытараў XX стагодзьдзя. На менскім канцэрце прагучаць творы Антоніё Вівальдзі, Джакама Пучыні, Джаакіна Расіні, Пятра Чайкоўскага, а таксама сучасных кампазытараў Астара Пьяцолы, Бэнджаміна Брыт і Лероя Андэрсана.
Аркестар тэатра Джузэпэ Вэрдзі быў заснаваны больш за 70 гадоў таму – у 1944 годзе. Сучасную назву атрымаў у 1961 годзе. У склад калектыву ўваходзяць прызнаныя музыканты міжнароднага кляса, якія актыўна езьдзяць з гастролямі па Італіі і за яе межамі.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт