Logo Polskiego Radia
Print

На праект мэмарыялізацыі Курапатаў дадуць 1000 рублёў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.07.2017 16:00
Грошы былі сабраныя актывістамі кампаніі «Дзея» ў час абароны Курапатаў.
Пратэст на будоўлі каля Курапат.Пратэст на будоўлі каля Курапат.профіль З.Дашкевіча на Фэйсбуку

На праект мэмарыялізацыі Курапатаў дадуць 1000 рублёў
Грамадзянскія актывісты прапанавалі міні-грант памерам 1000 рублёў на праект мэмарыялізацыі Курапатаў — месца пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў пад Менскам.
Падаць заяўку на грант можна да 19 жніўня, вынікі конкурсу абвесьцяць 3 верасьня. Грошы былі сабраныя актывістамі кампаніі «Дзея» ў час абароны Курапатаў — акцыі грамадзянаў супраць забудовы пляцоўкі ля ўрочышча, што трывала ў лютым-сакавіку.
«Па-першае, праект павінен падыходзіць пад мэты: быць ня толькі мэмарыялізацыяй Курапатаў, але і пашырэньнем памяці пра савецкія рэпрэсіі ўвогуле, — кажа сябра рады «Дзеі» Пятро Маркелаў. — Таксама павінен быць дакладна напісаны плян рэалізацыі: ня проста «Мы створым нейкі фільм», а як гэта будзе адбывацца, дзе будуць брацца кантэнт і рэсурсы, бюджэт павінен быць разьмеркаваны рацыянальна, разьбіты па пунктах.
Гэта можа быць ці мэмарыяльная шыльда, ці інтэрнэт-праект, ці нейкі фільм. Няма абмежаваньня на форму, ёсьць абмежаваньне на мэту. Якім чынам мэта будзе рэалізоўвацца — адкрытае пытаньне.
Аўтар атрымае грошы і павінен быць асноўным выканаўцам гэтага праекту. Але, вядома, мяне асабіста і іншых цікавіць гэтая тэма, таму будзем дапамагаць па магчымасьці».
Тым часам іншыя актывісты на чале з Алесем Чахольскім сабралі больш за 5 тысяч рублёў на рэканструкцыю крыжоў у Курапатах. Дзяржаўная рабочая група пад кіраўніцтвам галоўнага рэдактара газэты «Советская Белоруссия» Паўла Якубовіча разглядае 26 праектаў помніка ў Курапатах; канчатковага тэрміну, калі будуць прымацца рашэньні, яшчэ няма.

Радыё Свабода/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт