Logo Polskiego Radia
Print

На журналістку склалі пяты пратакол цягам году

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.07.2017 17:12
Пра новую справу за незаконны выраб прадукцыі СМІ Ларысе Шчыраковай паведамілі па тэлефоне міліцыянты.
pixabay.com/Public Domain CC0

На журналістку склалі пяты пратакол цягам году
Пра новую справу за незаконны выраб прадукцыі СМІ Ларысе Шчыраковай паведамілі па тэлефоне міліцыянты Савецкага РАУС. Пратакол яна яшчэ не атрымала.
«Вядома толькі, што міліцыянты склалі пратакол за відэасюжэт пра намер уладаў знесьці звыш паўсотні прыватных жылых дамоў у Гомелі ў межах вуліц Багдана Хмяльніцкага – праспэкт Рэчыцкі – Чкалава. Такі намер уладаў выклікаў абурэньне ў мясцовых жыхароў. Кіраўнікі адміністрацыі раёна і кіраваньня архітэктуры горада павінны былі зьбіраць 10 чэрвеня сход гараджан», – распавяла яна.
Журналістка зьняла відэа і заліла яго на Youtube, некаторыя здымкі былі выкарыстаныя ў сюжэце.
Дата і месца суда пакуль невядомыя. У гэтым годзе гэта ўжо пятае адміністрацыйная справа супраць незалежнай журналісткі. Тры разы яе штрафавалі нібыта за незаконны выраб прадукцыі СМІ. Яшчэ адзін пратакол тычыцца ўдзелу ў акцыі недармаедаў у Рагачове.
За ўсё Ларысу Шчыракову аштрафавалі на 2 576 рублёў. У красавіку яна сутыкнулася з пагрозамі пазбавіць яе матчыных правоў.

Белсат/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт