Logo Polskiego Radia
Print

У Брусэлі беларусы ўшанавалі ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.07.2017 16:02
"Мы заявілі ў цэнтры Эўропы, што праблемы, якія былі ў Беларусі, нікуды ня зьніклі".
www.europarl.europa.eu

У Брусэлі перад будынкам Эўрапарлямэнта прайшоў пікет у гонар важнай даты беларускай гісторыі. У ім прынялі ўдзел 6 чалавек – пераважна беларусы, якія пражываюць у Бэльгіі. – Прайшло ўсё вельмі добра. Мэты, якія мы ставілі, выканалі. Мы заявілі ў цэнтры Эўропы, што праблемы, якія былі ў Беларусі, нікуды не зьніклі, - распавёў Радыё Рацыя адзін з удзельнікаў пікета Янка Дзяшук. - Мы заклікалі эўрапейскае грамадзтва дапамагчы беларускай супольнасці, заклікалі вызваліць палітвязьняў. Выказалі свой пратэст супраць вучэньняў. І павіншавалі з Днём Незалежнасьці – днём прыняцьця Дэкларацыі аб незалежнасьці Беларусі, - паведаміў Дашук.

Пасьля заканчэньня пікета, яго ўдзельнікі напісалі лісты палітвязьням, якія працягваюць знаходзіцца за кратамі за ўдзел у змаганьні зь беларускім рэжымам.

racyja.com/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт