Logo Polskiego Radia
Print

Суд не знайшоў парушэньняў у адлічэньні студэнта Шынкевіча

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.07.2017 11:14
Крысьціян Шынкевіч перакананы, што яго адлічылі за грамадзкую дзейнасьць.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Менскі гарадзкі суд не знайшоў парушэньняў у адлічэньні студэнта Шынкевіча
27 ліпеня ў Менскім гарадзкім судзе разглядалася скарга адлічанага студэнта БДПУ Крысьціяна Шынкевіча на рашэньне суду Маскоўскага раёну, які прызнаў адлічэньне студэнта поўнасьцю законным. Менгарсуд таксама не ўбачыў парушэньняў у дзеяньнях адміністрацыі БДПУ і пакінуў рашэньне суда ніжэйшай інстанцыі бяз зьменаў.
Крысьціян Шынкевіч і яго адвакат лічаць, што парушэньні відавочныя, і зьбіраюцца далей абскарджваць рашэньне суду.
Нагадаем, што Крысьціян Шынкевіч быў брутальна затрыманы на Дзень Волі на офісе ПЦ “Вясна” падчас інструктажу перад назіраньнем за акцыяй. Яго разам з іншымі назіральнікамі даставілі ў РУУС Першамайскага раёну, але потым адпусьцілі.
На наступны дзень, 26 сакавіка, яго затрымалі зноў, падчас акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы. Суткі ён правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна, а затым яго асудзілі па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і далі штраф памерам 20 базавых велічынь.
Пасьля гэтых падзей, 28 сакавіка, актывіст даведаўся, што яго заднім днём адлічылі з унівэрсытэта – на загадзе рэктара стаяла дата 24 сакавіка. Афіцыйная прычына - «невыкананьне абавязкаў навучэнца». Аднак Крысьціян упэўнены, што ён адлічаны за грамадзкую дзейнасьць. Такога меркаваньня прытрымліваюцца і праваабаронцы. Ён адзін з тых, каго падтрымлівае кампанія "Дамо рэпрэсіям урок", якую праводзяць праваабарончая арганізацыя Libereco, ПЦ "Вясна" і Задзіночаньне беларускіх студэнтаў.
На Сhange.org разьмешчаная пэтыцыя “Дапамажыце беларускім студэнтам аднавіцца ва ўнівэрсытэтах”, якая заклікае аднавіць у беларускіх унівэрсытэтах студэнтаў, адлічаных за грамадзка-палітычную актыўнасьць.

27 ліпеня ў Менскім гарадзкім судзе разглядалася скарга адлічанага студэнта БДПУ Крысьціяна Шынкевіча на рашэньне суду Маскоўскага раёну, які прызнаў адлічэньне студэнта поўнасьцю законным. Менгарсуд таксама не ўбачыў парушэньняў у дзеяньнях адміністрацыі БДПУ і пакінуў рашэньне суда ніжэйшай інстанцыі бяз зьменаў. Крысьціян Шынкевіч і яго адвакат лічаць, што парушэньні відавочныя, і зьбіраюцца далей абскарджваць рашэньне суду.

Нагадаем, што Крысьціян Шынкевіч быў брутальна затрыманы на Дзень Волі на офісе ПЦ “Вясна” падчас інструктажу перад назіраньнем за акцыяй. Яго разам з іншымі назіральнікамі даставілі ў РУУС Першамайскага раёну, але потым адпусьцілі.

На наступны дзень, 26 сакавіка, яго затрымалі зноў, падчас акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы. Суткі ён правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна, а затым яго асудзілі па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і далі штраф памерам 20 базавых велічынь.

Пасьля гэтых падзей, 28 сакавіка, актывіст даведаўся, што яго заднім днём адлічылі з унівэрсытэта – на загадзе рэктара стаяла дата 24 сакавіка. Афіцыйная прычына - «невыкананьне абавязкаў навучэнца». Аднак Крысьціян упэўнены, што ён адлічаны за грамадзкую дзейнасьць. Такога меркаваньня прытрымліваюцца і праваабаронцы. Ён адзін з тых, каго падтрымлівае кампанія "Дамо рэпрэсіям урок", якую праводзяць праваабарончая арганізацыя Libereco, ПЦ "Вясна" і Задзіночаньне беларускіх студэнтаў.

На Сhange.org разьмешчаная пэтыцыя “Дапамажыце беларускім студэнтам аднавіцца ва ўнівэрсытэтах”, якая заклікае аднавіць у беларускіх унівэрсытэтах студэнтаў, адлічаных за грамадзка-палітычную актыўнасьць.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт