Logo Polskiego Radia
Print

Мінздароўя прапануе забараніць у Беларусі курэньне на бальконах

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.07.2017 14:00
Міністэрства аховы здароўя прапануе ўключыць бальконы і лёджыі ў сьпіс грамадзкіх месцаў, дзе забаронена курэньне.
pixabay.com/Public Domain CC0

Міністэрства аховы здароўя прапануе ўключыць бальконы і лёджыі ў сьпіс грамадзкіх месцаў, дзе забаронена курэньне. Пра гэта гаворыцца ў адказе міністэрства на калектыўны зварот, які паступіў у Палату прадстаўнікоў і ў Міністэрства аховы здароўя.

У адказе паведамляецца, што Міністэрства аховы здароўя з улікам шматлікіх прапаноў грамадзян, якія тычыліся забароны курэньня на бальконах і лёджыях кватэр жылых дамоў, а таксама на прылеглай да жылых дамоў тэрыторыі, ініцыявала ўнясеньне адпаведных дапаўненьняў у праект дэкрэта «Аб дзяржаўным рэгуляваньні абароту тытунёвых вырабаў і электронных сыстэм курэньня».

Прапановы ў праект дэкрэта прымаліся да 12 чэрвеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

белта/наша ніва/вс



Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт