Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь паставіць у Кітай ялавічыны на 20 млн даляраў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.07.2017 17:31
«Кітайскі бок вельмі зацікаўлены ў пастаўках мясной прадукцыі зь Беларусі».
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларусь паставіць за год у Кітай ялавічыны на 20 млн даляраў. Гэта прадугледжана пратаколам аб намеры, падпісаным у Менску 28 ліпеня, паведаміў БелаПАН начальнік галоўнага ўпраўленьня зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Міністэрства сельскай гаспадаркі й харчаваньня Аляксей Багданаў.

З кітайскага боку пратакол падпісалі: Кітайская гандлёва-інвэстыцыйная кампанія мясной прамысловасьці «Вялікі Шаўковы шлях», кампаніі Xiamen C & D Resources; Henan yisai beef (stock); Jiangsu food group; Jiangsu tianyuan group; Chengdu haiyunda import & export trade; ТАА «Сіна-трэйд», зь беларускага - ААТ «Бярозаўскі мясакансэрвавы камбінат», ААТ «Пінскі мясакамбінат», ААТ «Брэсцкі мясакамбінат».

Паводле словаў Багданава, падпісаньню пратакола папярэднічала наведваньне беларускіх прадпрыемстваў. Па выніках візыту на Магілёўскі, Пінскі, Берасьцейскі, Гарадзенскі мясакамбінаты, Бярозаўскі мясакансэрвавы камбінат дасягнуты шэраг дамоўленасьцей па пастаўках прадукцыі на кітайскі рынак.

«Кітайскі бок вельмі зацікаўлены ў пастаўках мясной прадукцыі зь Беларусі», - адзначыў Багданаў. Паводле яго слоў, кітайская дэлегацыя высока ацаніла ўзровень арганізацыі беларускіх вытворчасьцяў. «Аднак адзначылі, што трэба будзе трохі мяняць тэхналёгію абвалкі мяса для кітайскага рынку. Але гэта зрабіць будзе нескладана », - дадаў спэцыяліст.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт