Logo Polskiego Radia
Print

У Горадні пакажуць «Крымінальнае чытво» па-беларуску

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 31.07.2017 18:00
Паказ будзе адбывацца ў межах краўфандынг-кампаніі «Лета з «Амэрыканкай».
фота: Радыё Рацыя

У гарадзенскай прасторы «Цудоўня» 1 жніўня пакажуць фільм «Крымінальнае чытво» па-беларуску. Паказ будзе адбывацца ў межах краўфандынг-кампаніі «Лета з «Амэрыканкай».

Арганізатары абяцаюць, што цягам жніўня па аўторках гарадзенцы ўбачаць «Крымінальнае чытво», «Байцоўскі клюб» і «Палёт над гняздом зязюлі» па-беларуску. Грошы на новую сэрыю «Амэрыканка» перакладчыкі зьбіраюць на плятформе «Улей».

паводле радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт