Logo Polskiego Radia
Print

Вярхоўны суд патлумачыў, чаму ў Беларусі так мала апраўдальных прысудаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.08.2017 10:28
За шэсьць месяцаў суды вынесьлі каля 20 тысяч прысудаў па крымінальных справах і асудзілі па іх 21 326 чалавек.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Вярхоўны суд патлумачыў, чаму ў Беларусі так мала апраўдальных прысудаў
За шэсьць месяцаў 2017 года беларускія суды агульнай юрысдыкцыі вынесьлі каля 20 тысяч прысудаў па крымінальных справах і асудзілі па іх 21 326 чалавек. 36 зь іх апраўдалі. Двое былі апраўданыя па артыкуле 139 КК (Забойства).
Па 6 чалавек былі апраўданыя па артыкулах 153 КК (наўмыснае прычыненьне лёгкага цялеснага пашкоджаньня) і па артыкуле 189 КК (Абраза). Чатыры чалавекі апраўданыя паводле абвінавачаньняў у крадзяжы, двое – у махлярстве, яшчэ столькі ж – па абвінавачваньнях у перавышэньні ўлады або службовых паўнамоцтваў.
На пытаньне, чаму ж апраўдальных прысудаў так мала, Валерый Калінковіч, першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суда адказаў эмацыйна:
- Я ж не магу прыдумаць апраўдальныя прысуды, каб беларуская статыстыка супадала з эўрапейскай.
Ён выказаў асабістае меркаваньне пра тое, чаму так адбываецца.
- Са зьяўленьнем Сьледчага камітэта ў суды стала паступаць менш спраў з доказнай базай «фіфці-фіфці», – сказаў Валерый Калінковіч. – Таму тое, што апраўдальных прысудаў паменела, гэта натуральны працэс.
Больш за тое, адзначыў ён, у чвэрці спраў, якія зараз разглядаюць суды, абвінавачаны прызнае сваю віну, і гэтая віна відавочная.
На пытаньне, ці не нясуць нейкага пакараньня судзьдзі за апраўдальныя прысуды, Валерый Калінковіч адказаў так:
- Судзьдзі павінны выносіць прысуд зыходзячы з закона і ўнутраных перакананьняў. Наадварот, у Кодэксе аб судаўладкаваньні і статусе судзьдзяў ёсьць запіс аб тым, што факт адмены прысуду ня цягне за сабой дысцыплінарную адказнасьць судзьдзі. І гэтага правіла прытрымліваюцца грунтоўна.
Адзначым, што паводле інфармацыі Вярхоўнага суда, большасьць злачынстваў, якія былі зьдзейсьнены ў першай палове года, зьвязаныя з крадзяжом маёмасьці (36,8%), ухіленьнем бацькоў ад утрыманьня дзяцей або ад кампэнсацыі расходаў дзяржаве на іх утрыманьне.
Пры гэтым асуджаных за злачынствы, зьвязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў або іншых псыхатропаў, стала на 15% менш, чым у мінулым годзе.

За шэсьць месяцаў 2017 года беларускія суды агульнай юрысдыкцыі вынесьлі каля 20 тысяч прысудаў па крымінальных справах і асудзілі па іх 21 326 чалавек. 36 зь іх апраўдалі. Двое былі апраўданыя па артыкуле 139 КК (Забойства).

Па 6 чалавек былі апраўданыя па артыкулах 153 КК (наўмыснае прычыненьне лёгкага цялеснага пашкоджаньня) і па артыкуле 189 КК (Абраза). Чатыры чалавекі апраўданыя паводле абвінавачаньняў у крадзяжы, двое – у махлярстве, яшчэ столькі ж – па абвінавачваньнях у перавышэньні ўлады або службовых паўнамоцтваў.

На пытаньне, чаму ж апраўдальных прысудаў так мала, Валерый Калінковіч, першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суда адказаў эмацыйна:

- Я ж не магу прыдумаць апраўдальныя прысуды, каб беларуская статыстыка супадала з эўрапейскай.Ён выказаў асабістае меркаваньне пра тое, чаму так адбываецца.

- Са зьяўленьнем Сьледчага камітэта ў суды стала паступаць менш спраў з доказнай базай «фіфці-фіфці», – сказаў Валерый Калінковіч. – Таму тое, што апраўдальных прысудаў паменела, гэта натуральны працэс.

Больш за тое, адзначыў ён, у чвэрці спраў, якія зараз разглядаюць суды, абвінавачаны прызнае сваю віну, і гэтая віна відавочная.

На пытаньне, ці не нясуць нейкага пакараньня судзьдзі за апраўдальныя прысуды, Валерый Калінковіч адказаў так:

- Судзьдзі павінны выносіць прысуд зыходзячы з закона і ўнутраных перакананьняў. Наадварот, у Кодэксе аб судаўладкаваньні і статусе судзьдзяў ёсьць запіс аб тым, што факт адмены прысуду ня цягне за сабой дысцыплінарную адказнасьць судзьдзі. І гэтага правіла прытрымліваюцца грунтоўна.

Адзначым, што паводле інфармацыі Вярхоўнага суда, большасьць злачынстваў, якія былі зьдзейсьнены ў першай палове года, зьвязаныя з крадзяжом маёмасьці (36,8%), ухіленьнем бацькоў ад утрыманьня дзяцей або ад кампэнсацыі расходаў дзяржаве на іх утрыманьне.

Пры гэтым асуджаных за злачынствы, зьвязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў або іншых псыхатропаў, стала на 15% менш, чым у мінулым годзе.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт