Logo Polskiego Radia
Print

Касінераў патрабуе ад АНТ і МУС кампэнсацыі за хлусьлівыя зьвесткі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.08.2017 11:30
Вячаслаў Касінераў зьвярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна г. Менска з позвай аб абароне годнасьці і кампэнсацыі маральнай шкоды.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Касінераў патрабуе ад АНТ і МУС кампэнсацыі за хлусьлівыя зьвесткі
Вячаслаў Касінераў зьвярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна г. Менска з позвай аб абароне годнасьці і кампэнсацыі маральнай шкоды. Адказчыкамі заяўленыя «Агульнанацыянальнае тэлебачаньне» і вядучая яго тэлепраграммы «Нашы навіны» Кацярына Тышкевіч, Міністэрства ўнутраных спраў і начальнік менскай міліцыі Аляксандар Барсукоў.
Нагодай для накіраваньня заявы ў суд стаў відэасюжэт «Хуліган-анархіст, які апаганіў скульптуру гарадавога ў Менску, застанецца ў СІЗА да рашэньня суда», у якім, як лічыць Вячаслаў Касінераў, вядзецца гаворка пра яго. Бо менавіта ён накінуў на шыю паліцэйскаму-гарадавому пятлю, знаходзіўся ў СІЗА падчас выхаду праграмы і быў прызнаны палітычным зьняволеным шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый.
У тэлесюжэце сытуацыю камэнтаваў начальнік ГУУС Менгарвыканкама Аляксандар Барсукоў, які між іншым адзначыў:
«Гэта просты хуліган, на якім кляйма няма дзе ставіць, па вялікім рахунку.
І некаторыя, так званыя, праваабарончыя арганізацыі спрабуюць з яго зрабіць нейкую ахвяру. Якая ахвяра?! Тры разы прыцягваўся да крымінальнай адказнасьці за хуліганства, тры разы прыцягваўся да крымінальнай адказнасьці і за псаваньне маёмасьці. Ну, гэта ўжо неяк характарызуе, напэўна, вышэйпаказанага грамадзяніна».
Вячаслаў Касінераў лічыць, што сказанае Барсуковым не адпавядае рэчаіснасьці, бо ў момант выхаду тэлеперадачы ён толькі аднойчы прыцягваўся да крымінальнай адказнасьці па прысудзе суда Фрунзенскага раёна г.Менска ад 29 студзеня 2016 года па арт. 341 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Апаганьваньне будынкаў і псаваньне маёмасьці»).
........

Вячаслаў Касінераў зьвярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна г. Менска з позвай аб абароне годнасьці і кампэнсацыі маральнай шкоды. Адказчыкамі заяўленыя «Агульнанацыянальнае тэлебачаньне» і вядучая яго тэлепраграммы «Нашы навіны» Кацярына Тышкевіч, Міністэрства ўнутраных спраў і начальнік менскай міліцыі Аляксандар Барсукоў.

Нагодай для накіраваньня заявы ў суд стаў відэасюжэт «Хуліган-анархіст, які апаганіў скульптуру гарадавога ў Менску, застанецца ў СІЗА да рашэньня суда», у якім, як лічыць Вячаслаў Касінераў, вядзецца гаворка пра яго. Бо менавіта ён накінуў на шыю паліцэйскаму-гарадавому пятлю, знаходзіўся ў СІЗА падчас выхаду праграмы і быў прызнаны палітычным зьняволеным шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый.

У тэлесюжэце сытуацыю камэнтаваў начальнік ГУУС Менгарвыканкама Аляксандар Барсукоў, які між іншым адзначыў: «Гэта просты хуліган, на якім кляйма няма дзе ставіць, па вялікім рахунку.І некаторыя, так званыя, праваабарончыя арганізацыі спрабуюць з яго зрабіць нейкую ахвяру. Якая ахвяра?! Тры разы прыцягваўся да крымінальнай адказнасьці за хуліганства, тры разы прыцягваўся да крымінальнай адказнасьці і за псаваньне маёмасьці. Ну, гэта ўжо неяк характарызуе, напэўна, вышэйпаказанага грамадзяніна».

Вячаслаў Касінераў лічыць, што сказанае Барсуковым не адпавядае рэчаіснасьці, бо ў момант выхаду тэлеперадачы ён толькі аднойчы прыцягваўся да крымінальнай адказнасьці па прысудзе суда Фрунзенскага раёна г.Менска ад 29 студзеня 2016 года па арт. 341 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Апаганьваньне будынкаў і псаваньне маёмасьці»).

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт