Logo Polskiego Radia
Print

Да верасьня вырашыцца пытаньне запуску ўкраінскага тэлеканала ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.08.2017 11:38
Пра гэта паведаміў паведаміў пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.
tookapic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Да верасьня вырашыцца пытаньне запуску ўкраінскага тэлеканала ў Беларусі
Пра гэта паведаміў паведаміў пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.
Да верасьня павінны быць прадстаўлены ўсе рашэньні па запуску вяшчаньня ў Беларусі ўкраінскага тэлеканала, паведаміў пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.
Паводле яго слоў, пытаньне вяшчаньня ўкраінскага тэлеканала ў Беларусі абмяркоўвалася 21 ліпеня на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі й Пятра Парашэнкі ў Кіеве.
„На сустрэчы прэзыдэнтаў у красавіку былі дадзены даручэньні канкрэтным людзям прапрацаваць пытаньне й далажыць аб выніках, што і было зроблена”, — сказаў Кізім.
Паводле слоў дыплямата, увесь гэты час абмяркоўвалася й пытаньне аб фармаце вяшчаньня — ці будзе гэта сумесны беларуска-ўкраінскі ці толькі ўкраінскі тэлеканал. Да верасьня павінны ўжо быць прадстаўлены канкрэтныя рашэньні.
Яшчэ адна тэхнічная праблема - у Беларусі кабэльныя сеткі дзяржаўныя й дзяржаўных каналаў тут больш. У сваю чаргу ва Ўкраіне сетка ўся прыватная.
„І тут узьнікае шэраг тэхнічных пытаньняў, таму што ўладальнікі кабэльных сетак ва Ўкраіне — розныя, і з кожным трэба дамовіцца. Гэта пытаньне нашы міністэрствы павінны неяк вырашыць”, — адзначыў пасол.
Паводле слоў Кізіма, раней ішла гаворка пра тое, што ў Беларусі могуць запусьціць канал замежнага вяшчаньня UA/TV, які ідзе ў многіх краінах на ўкраінскай, рускай, англійскай і іншых мовах.
belapan.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт