Logo Polskiego Radia
Print

Заўтра пройдзе імпрэза да стагодзьдзя Янкі Брыля

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.08.2017 10:12
Мерапрыемства адбудзецца ў галерэі Ўнівэрсытэта культуры.
pixabay.com/Public Domain CC0

3 жніўня а 17.00 у галерэі Ўнівэрсытэта культуры, што месьціцца ў Палацы Рэспублікі ў Менску, адбудзецца імпрэза, прымеркаваная да стагодзьдзя з дня нараджэньня народнага пісьменьніка Беларусі Янкі Брыля. Газэта «Літаратура і мастацтва» прысьвеціць юбіляру цэлы свой выпуск.
Іван Антонавіч Брыль нарадзіўся 4 жніўня 1917 года ў Адэсе, куды ягоную сямʼю закінула віхура Першай сусьветнай. Каранямі ён быў з-пад Міра, дзе і вырас. Служыў у марской пяхоце, пачаў вайну ў верасьні 1939. У 1941 уцёк з палону, спачатку хаваўся, а пасьля партызаніў у родных мясьцінах.
Ён памёр у 2006, пахаваны на могілках у Калодзішчах.

Наша Ніва/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт