Logo Polskiego Radia
Print

У Менску 50 чалавек страцілі больш за $ 1 млн з-за фінансавай піраміды

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.08.2017 13:17
Людзі страцілі больш за 2,2 млн рублёў, або каля 1,1 млн даляраў.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Менску 50 чалавек страцілі больш за $ 1 млн з-за фінансавай піраміды
У Менску 41-гадовы мужчына стварыў фінансавую піраміду, з-за якой пацярпелі каля 50 чалавек. Людзі страцілі больш за 2,2 млн рублёў, або каля 1,1 млн даляраў. Сталічныя сьледчыя ўжо расьсьледавалі крымінальную справу, узбуджаную ў дачыненьні да дырэктара ТАА «СінВал-Лізінг».
41-гадовы жыхар сталіцы, які раней быў судзімы за махлярства, у 2013-2016 гадах зарэгістраваў некалькі кампаній, якімі сам і кіраваў. Ён «займаў» у людзей грошы з розных прычынаў, напрыклад, на разьвіцьцё бізнэсу. Абяцаў плаціць шчодрыя працэнты – больш, чым працэнты па ўкладах у банках, і вярнуць пазычаныя грошы ў тэрмін.
Таксама мужчына арганізаваў выдачу пазык грамадзянам пад заклад нерухомасьці. Аднак ён не зьбіраўся вяртаць прадметы закладу, завалодваў імі і распараджаўся як хацеў.
У УСК па Менску ўдакладнілі, што мужчына арандаваў у Менску офісы прадстаўніцкага кляса, дзе ён прымаў кліентаў, каб надаць бачнасьць законнасьці сваіх дзеяньняў, запусьціў рэкляму па прасоўваньні фірмы ў СМІ і інтэрнэце.
Каб людзі не сьпяшаліся зьвяртацца ў міліцыю, абвінавачаны рабіў ім частковыя выплаты за кошт грошай, якія паступілі ад новых «кліентаў». У гэтым і складалася сутнасьць мэханізму фінансавай піраміды, арганізаванай дырэктарам ТАА «СінВал-Лізінг».
Усяго сьледчыя ўстанавілі каля 50 пацярпелых. Сума шкоды склала больш 23,2 млн рублёў. Дзеяньні махляра кваліфікаваныя па па ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса.

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт