Logo Polskiego Radia
Print

Кляшчы выяўлены ў васьмі зонах адпачынку Менска

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.08.2017 15:12
Спэцыялісты правялі энтамалягічнае абсьледаваньне тэрыторый, прызначаных для рэкрэацыйных мэтаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Кляшчы выяўлены ў васьмі зонах адпачынку Менска
Іксодавыя кляшчы выяўлены ў васьмі зонах адпачынку Менска, паведамілі БЕЛТА у санітарна-эпідэміялагічнай службе горада. Спэцыялісты правялі Энтамалягічнае абсьледаваньне тэрыторый, прызначаных для рэкрэацыйных мэтаў. Асаблівая ўвага надавалася парках, сквэрах, дзіцячым аздараўленчым лягерам.
Кляшчы выяўленыя ў лесапалосах па вул.Цікоцкага, Каліноўскага, Фогеля, Копіевіча, у лесе ў Дражне, на двух участках Сцепянскга ляснога масіва, у лесапаркавай зоне адпачынку «Дразды».
Кляшчы выдатна сябе адчуваюць у апаўшай лістоце – там і вільготна, і цёпла. Таму напярэдадні дачнага сэзона пажадана добраўпарадкаваць сваю тэрыторыю – скасіць траву, прыбраць апалую леташнюю лістоту. Для прафіляктыкі ўкусаў на прагулкі рэкамэндуецца апрануцца такім чынам, каб прадухіліць запаўзаньне кляшчоў, а пасьля зрабіць хуткі агляд. Лепш выбіраць сьветлую аднатонную вопратку, якую варта пэрыядычна аглядаць, выкарыстоўваць рэпэленты. У санітарна-эпідэміялягічнай службе адзначылі, што кляшчы не знаходзяцца на дрэвах і не падаюць адтуль на людзей і жывёл, а аддаюць перавагу высокай траве. Зачапіўшыся за поўсьць жывёлы ці адзеньне чалавека, клешч некаторы час перасоўваецца па целе, выбіраючы найбольш зручнае месца.

Іксодавыя кляшчы выяўлены ў васьмі зонах адпачынку Менска, паведамілі БЕЛТА у санітарна-эпідэміялагічнай службе горада. Спэцыялісты правялі энтамалягічнае абсьледаваньне тэрыторый, прызначаных для рэкрэацыйных мэтаў. Асаблівая ўвага надавалася парках, сквэрах, дзіцячым аздараўленчым лягерам.

Кляшчы выяўленыя ў лесапалосах па вул.Цікоцкага, Каліноўскага, Фогеля, Копіевіча, у лесе ў Дражне, на двух участках Сцепянскга ляснога масіва, у лесапаркавай зоне адпачынку «Дразды».

Кляшчы выдатна сябе адчуваюць у апаўшай лістоце – там і вільготна, і цёпла. Таму напярэдадні дачнага сэзона пажадана добраўпарадкаваць сваю тэрыторыю – скасіць траву, прыбраць апалую леташнюю лістоту. Для прафіляктыкі ўкусаў на прагулкі рэкамэндуецца апрануцца такім чынам, каб прадухіліць запаўзаньне кляшчоў, а пасьля зрабіць хуткі агляд. Лепш выбіраць сьветлую аднатонную вопратку, якую варта пэрыядычна аглядаць, выкарыстоўваць рэпэленты. У санітарна-эпідэміялягічнай службе адзначылі, што кляшчы не знаходзяцца на дрэвах і не падаюць адтуль на людзей і жывёл, а аддаюць перавагу высокай траве. Зачапіўшыся за поўсьць жывёлы ці адзеньне чалавека, клешч некаторы час перасоўваецца па целе, выбіраючы найбольш зручнае месца.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт