Logo Polskiego Radia
Print

За магчымыя пастаўкі ў Данецк «Камунарку» чакаюць санкцыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.08.2017 17:04
Украінскі бок адсочвае пастаўкі беларускай прадукцыі на свае «часова акупаваныя тэрыторыі».
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Амбасадар Украіны: Калі «Камунарка» пастаўляла прадукцыю ў Данецк, яе чакаюць санкцыі
Украінскі бок адсочвае пастаўкі беларускай прадукцыі на свае «часова акупаваныя тэрыторыі» – у Данецкую і Луганскую вобласьці, а таксама Крым. Пра гэта ў інтэрвію БелаПАН заявіў амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізіма.
«Тут пытаньне неадназначнае, таму што наяўнасьць беларускіх тавараў на паліцах у крамах на часова акупаваных тэрыторыях не заўсёды азначае, што гэта прамыя пастаўкі. Мы, вядома, вывучаем і адсочваем гэтае пытаньне. Часам беларускія тавары трапляюць туды праз пасрэднікаў, якія купляюць беларускія тавары ў расейскіх фірмаў», – сказаў пасол.
Паводле яго слоў, Украіна афіцыйна папярэджвала беларускі бок аб тым, што калі «беларускія кампаніі наўпрост пастаўляюць прадукцыю баявікам, то супраць іх будуць уведзеныя санкцыі». «Прычым ня толькі з боку Ўкраіны – мы пастараемся зрабіць усё, каб гэтыя санкцыі былі ўведзеныя Эўразьвязам таксама», – дадаў Кізіма.
Дыплямат адзначыў, што нядаўна тэлеканал «Белсат» апублікаваў вынікі ўласнага расьсьледаваньня з нагоды паставак беларускай прадукцыі ў Данецкую і Луганскую вобласьці.
«Там, напрыклад, «Камунарка» сказала, што наўпрост працуе з Данецкам. Я зьвязаўся з беларускімі калегам, папрасіў разабрацца і пракамэнтаваць усё гэта. У мяне няма падстаў галаслоўна верыць гэтых фактах, але ў выпадку пацьверджаньня гэтых дадзеных «Камунарка» дакладна трапіць у чорны сьпіс і ня зможа пастаўляць прадукцыю на тэрыторыю Ўкраіны», – папярэдзіў пасол.
Ён падкрэсьліў, што ўкраінскі бок пастаянна працуе над гэтай праблемай. «І вынік ёсьць. Сьведчаньне гэтаму – тое, што ў гэтым жа матэрыяле (матэрыяле «Белсата» – БелаПАН.) прадстаўнікі іншых прадпрыемстваў сказалі, што ёсьць рэкамэндацыі МЗС Беларусі, каб такога не рабіць. Наша праца ў гэтым і заключаецца: мы інфармуем, беларускі бок прымае пэўныя захады для таго, каб выключыць такія пастаўкі. Для нас галоўнае – каб беларускі бок разумеў сытуацыю і рэагаваў», – заявіў амбасадар Украіны.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт