Logo Polskiego Radia
Print

Імя для зубраняці з гарадзенскага заапарку вызначыць конкурс

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 03.08.2017 19:24
За лепшы варыянт адміністрацыя абяцае прыз – абанэмэнт на бясплатнае наведваньне зьвярынцу цягам аднаго месяца.
Зубраня з гарадзенскага заапаркуЗубраня з гарадзенскага заапаркуВасіль Малчанаў, Белсат

Імя для зубраняці з гарадзенскага заапарку вызначыцца па выніках конкурсу. За лепшы варыянт адміністрацыя абяцае прыз – абанэмэнт на бясплатнае наведваньне зьвярынцу цягам аднаго месяца.

Каб узяць удзел у творчым спаборніцтве, дастаткова наведаць заакраму, што знаходзіцца каля заапарку, ды апусьціць паперку са сваёй прапановай у спэцыяльную скрыню. Пасьпець трэба да канца жніўня. Імя пераможцы абвесьцяць 3 верасьня – на гэты дзень заплянаванае сьвята ў гонар маленькай самкі. Дарэчы, выпадак, калі зубраня нараджаецца ў няволі, для Беларусі ўнікальны. У беларускіх заапарках такога не было апошнія некалькі дзесяцігодзьдзяў.

Зубраня зьявілася на сьвет месяц таму. Бацькі – 22-гадовы зубар Барыс (ён зараз жыве ў суседнім вальеры) і 5-гадовая самка Любава, якая, як і заведзена ў дзікай прыродзе, займаецца выхаваньнем дзіцяці.

cв/belsat.eu

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт