Logo Polskiego Radia
Print

Акцыі замежных кампаній можна будзе набыць у Беларусі

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 04.08.2017 12:16
Гандляваць такімі каштоўнымі паперамі Беларуская фалютна-фондавая біржа пачне не пазьней наступнага году.
pixabay.com/Public Domain CC0

Акцыі замежных кампаній можна будзе набыць праз Беларускую валютна-фондавую біржу. Такая магчымасьць у грамадзянаў зьявіцца не пазьней наступнага году, заявіў у размове з журналістамі старшыня праўленьня арганізацыі Андрэй Аўхіменя.
Гандляваць каштоўнымі паперамі замежных эмітэнтаў будуць разам з акцыямі беларускіх прадпрыемстваў праз спэцыяльную электронную сыстэму. У выніку, кожны жадаючы вельмі лёгка зможа інвэставаць, скажам, у кампанію Apple, адзначыў Аўхіменя.
Ён таксама распавёў пра пэрспэктывы рэгуляваньня рынку крыптавалютаў у краіне. Яго хочуць зрабіць больш празрыстым. Гэтае пытаньне будзе адлюстраванае ў дэкрэце аб Парку высокіх тэхналёгіяў. Над праектам дакумэнту працуюць прадстаўнікі Беларускай валютна-фондавай біржы сумесна з Нацыянальным банкам ды іншымі зацікаўленымі органамі.
Сёньня электронныя кашалькі зь біткоінамі манітараваць немагчыма. Але, па словах Андрэя Аўхімені, трэба разумець, што людзі ў любым выпадку будуць выкарыстоўваць гэты інструмэнт у інвэстыцыях. Незалежна ад таго, будзе ён легалізаваны ці не.

Акцыі замежных кампаній можна будзе набыць празь Беларускую валютна-фондавую біржу. Такая магчымасьць у грамадзянаў зьявіцца не пазьней наступнага году, заявіў у размове з журналістамі старшыня праўленьня арганізацыі Андрэй Аўхіменя.

Гандляваць каштоўнымі паперамі замежных эмітэнтаў будуць разам з акцыямі беларускіх прадпрыемстваў праз спэцыяльную электронную сыстэму. У выніку, кожны жадаючы вельмі лёгка зможа інвэставаць, скажам, у кампанію Apple, адзначыў Аўхіменя.

Ён таксама распавёў пра пэрспэктывы рэгуляваньня рынку крыптавалютаў у краіне. Яго хочуць зрабіць больш празрыстым. Гэтае пытаньне будзе адлюстраванае ў дэкрэце аб Парку высокіх тэхналёгіяў. Над праектам дакумэнту працуюць прадстаўнікі Беларускай валютна-фондавай біржы сумесна з Нацыянальным банкам ды іншымі зацікаўленымі органамі.

Сёньня электронныя кашалькі зь біткоінамі манітараваць немагчыма. Але, па словах Андрэя Аўхімені, трэба разумець, што людзі ў любым выпадку будуць выкарыстоўваць гэты інструмэнт у інвэстыцыях. Незалежна ад таго, будзе ён легалізаваны ці не.

св/interfax.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт