Logo Polskiego Radia
Print

За аўтазак беларускай міліцыі пазмагаюцца праваабаронцы

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 04.08.2017 16:28
Збор грошай на спэцмашыну, якую выставіла на продаж ГУУС Менгарвыканкаму, плянуюць распачаць актывісты цэнтру «Вясна».
Аўтазак ГАЗ 3309Аўтазак ГАЗ 3309Фота з афіцыйнай старонкі ГУУС Менгарвыканкаму вКонтакте

За аўтазак беларускай міліцыі пазмагаюцца праваабаронцы. Збор грошай на спэцмашыну, якую выставіла на продаж Галоўнае ўпраўленьне ўнутраных справаў Менгарвыканкаму, плянуюць распачаць актывісты цэнтру «Вясна».

Калі па выніках краўдфандынгавай кампаніі атрымаецца знайсьці неабходную суму, яны абяцаюць зрабіць з абноўкі дызайнэрскі аўтамабіль. Адна з прадстаўніц праваабарончай арганізацыі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісала, што ў салёне абавязковы будзе дыскашар, адну са сьценаў перамалююць у белы колер, каб на ёй можна было глядзець фільмы, а руль абгарнуць поўсьцю.

Зрэшты, дызайн аўтамабіля будзе зьмяняцца кожныя паўгады. Нагадаем, пра маштабны распродаж міліцэйскай тэхнікі стала вядома напярэдадні. За заўтазак ГАЗ 3309 2006-га году выпуску ГУУС Менгарвыканкаму хоча 16 з паловай тысячаў беларускіх рублёў.

св/belsat.eu

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт