Logo Polskiego Radia
Print

МКП асудзіла перасьлед прафсаюзных лідараў у Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.08.2017 08:11
У заяве Міжнародная канфэдэрацыя прафсаюзаў нагадае пра парушэньні правоў прафсаюзаў у Беларусі.
Старшыня прафсаюзу РЭП Генадзь ФядынічСтаршыня прафсаюзу РЭП Генадзь Фядынічфота: Радыё Рацыя

МКП асудзіла перасьлед прафсаюзных лідараў у Беларусі
У заяве Міжнародная канфэдэрацыя прафсаюзаў нагадае пра парушэньні правоў прафсаюзаў у Беларусі.
Міжнародная канфэдэрацыя прафсаюзаў (МКП) запатрабавала ад беларускіх уладаў спыніць перасьлед лідэраў незалежных прафсаюзаў і пачаць прытрымлівацца міжнародных абавязацельстваў у пытаньні забесьпячэньня правоў прафэсійных аб’яднаньняў працоўных. Такім чынам МКП адрэагавала на крымінальную справу ў дачыненьні да лідэра прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча й галоўнага бухгальтара арганізацыі Ігара Комліка.
У заяве, апублікаванай на афіцыйным сайце МКП, адзначаецца, што Беларусь многія гады была ў цэнтры ўвагі арганізацыі з-за „плянамерных і сыстэматычных парушэньняў правоў прафсаюзаў”. Яго аўтары нагадалі, што Камісія па расьсьледаваньні МАП у 2004 годзе дала ўраду 12 рэкамэндацыяў, у тым ліку аб зьмене ўказу аб замежнай фінансавай падтрымцы прафсаюзаў, але да гэтага часу гэтыя рэкамэндацыі „рэалізаваныя толькі часткова”.
Генэральны сакратар МКП Шэран Бароў заявіла, што Беларусь павінна прывесьці сваё заканадаўства ў адпаведнасьць зь міжнароднымі абавязацельствамі й цалкам выканаць усе дадзеныя раней рэкамэндацыі, у тым ліку аб замежнай фінансавай дапамозе, а таксама „спыніць выкарыстаньне дзейных прававых нормаў для перасьледу прафсаюзных лідараў”.
„Раней сёлета мы былі сьведкамі масавых пратэстаў супраць дэкрэту, які фактычна закляйміў звыш 400 тыс. грамадзян Беларусі дармаедамі. Незалежныя прафсаюзныя актывісты былі ў авангардзе гэтых пратэстаў. Усё тое, што адбылося, — помста ўладаў прафсаюзам, якія проста адстойваюць асноўныя прынцыпы і падтрымліваюць народ Беларусі”, — лічыць кіраўнік Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў.
svaboda.org/аз

Міжнародная канфэдэрацыя прафсаюзаў (МКП) запатрабавала ад беларускіх уладаў спыніць перасьлед лідaраў незалежных прафсаюзаў і пачаць прытрымлівацца міжнародных абавязацельстваў у пытаньні забесьпячэньня правоў прафэсійных аб’яднаньняў працоўных. Такім чынам МКП адрэагавала на крымінальную справу ў дачыненьні да лідaра прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча й галоўнага бухгальтара арганізацыі Ігара Комліка.

У заяве, апублікаванай на афіцыйным сайце МКП, адзначаецца, што Беларусь многія гады была ў цэнтры ўвагі арганізацыі з-за „плянамерных і сыстэматычных парушэньняў правоў прафсаюзаў”. Яго аўтары нагадалі, што Камісія па расьсьледаваньні МАП у 2004 годзе дала ўраду 12 рэкамэндацыяў, у тым ліку аб зьмене ўказу аб замежнай фінансавай падтрымцы прафсаюзаў, але да гэтага часу гэтыя рэкамэндацыі „рэалізаваныя толькі часткова”.

Генэральны сакратар МКП Шэран Бароў заявіла, што Беларусь павінна прывесьці сваё заканадаўства ў адпаведнасьць зь міжнароднымі абавязацельствамі й цалкам выканаць усе дадзеныя раней рэкамэндацыі, у тым ліку аб замежнай фінансавай дапамозе, а таксама „спыніць выкарыстаньне дзейных прававых нормаў для перасьледу прафсаюзных лідараў”.

„Раней сёлета мы былі сьведкамі масавых пратэстаў супраць дэкрэту, які фактычна закляйміў звыш 400 тыс. грамадзян Беларусі дармаедамі. Незалежныя прафсаюзныя актывісты былі ў авангардзе гэтых пратэстаў. Усё тое, што адбылося, — помста ўладаў прафсаюзам, якія проста адстойваюць асноўныя прынцыпы і падтрымліваюць народ Беларусі”, — лічыць кіраўнік Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт