Logo Polskiego Radia
Print

БХД разам са сваім сьвятам адзначыла 500-годзьдзе Бібліі Скарыны

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.08.2017 13:29
Удзельнікі мерапрыемства чыталі прадмову Францішка Скарыны да Бібліі, вершы легендарных ксяндзоў-хадэкаў.
bchd.info

500-годзьдзе Бібліі Скарыны і 100-годзьдзе Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, БХД адзначыла 6 жніўня ў Менску. Імпрэза атрымала назоў «Творцы БХД».

Удзельнікі мерапрыемства чыталі прадмову Францішка Скарыны да Бібліі, вершы легендарных ксяндзоў-хадэкаў Канстанціна Стэповіча, Аляксандра Астрамовіча, Язэпа Германовіча.

Затым выступілі сучасныя дзеячы хрысьціянскай дэмакратыі – пісьменьнікі Аляксей Шэін, Зьміцер Дашкевіч, Анатоль Астапенка, Павел Севярынец, багаслоў Георгій Салаўёў, кінарэжысёр Аляксей Туровіч, мастачка Натальля Бордак, якія распавядалі пра сваю творчасьць альбо зачытвалі ўрыўкі са сваіх кнігаў.

Частку тэкстаў на вечарыне чытала адмыслова запрошаная народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.

- Столькі творцаў, колькі сёньня ёсьць у БХД, няма ні ў якой іншай беларускай партыі – сказаў, выступаючы, пісьменьнік і выкладчык Анатоль Астапенка, які 7 жніўня адзначае сваё 70-годзьдзе.

Напрыканцы прайшла прэзэнтацыя кнігаў сябраў БХД і каляровых буклетаў, прысьвечаных 100-годзьдзю партыі.

bchd.info/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт