Logo Polskiego Radia
Print

Грамадзкія актывісты прайгралі ў судзе з «Дынама-Цэнтр»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.08.2017 15:31
Актывіст Руху «За Свабоду» і блёгер падрыхтавалі ролік, у яім выкрываліся цьмяныя схемы пры выкарыстаньні зямельнага ўчастка «Дынама».
Photo: Chris Potter/flickr.com/Commercial use allowed

Суд падтрымаў іск «Дынама-Цэнтр» супраць Турчаняка і Пятрухіна.

Інфармацыя ў відэа «Дынамаўская афёра», які падрыхтавалі каардынатар Руху «За Свабоду» ў Брэсьце Дзяніс Турчаняк і блёгер Сяргей Пятрухін, шкодзіць рэпутацыі фірмы «Дынама-Цэнтр», палічыў эканамічны суд Брэсцкай вобласьці й абавязаў іх апублікаваць абвяржэньне ды забараніў далейшы распаўсюд роліка.

Турчаняк і Пятрухін падрыхтавалі спэцыяльнае расьсьледваньне «Дынамаўская афёра». Там выкрываліся цьмяныя схемы пры выкарыстаньні атрыманага «Дынама» зямельнага ўчастка ў цэнтры Брэста. Арганізацыя падала на Турчаняка і Пятрухіна ў суд. Спачатку справу разглядаў суд Ленінскага раёну, але потым яно было перададзенае ў эканамічны суд Брэсцкай вобласьці.

Сёньняшняе пасяджэньне было прысьвечанае спробам замірэньня паміж бакамі. «Дынама-Цэнтр» прапанавала аўтарам роліка прызнаць, што ўся інфармацыя ў відэа не адпавядае рэчаіснасьці і патрабавала апублікаваць абвяржэньні і і прынесьці прабачэньні. Але Турчаняк і Пятрухін адмовіліся гэта зрабіць.

Рассылка Рух "За свабоду"/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт