Logo Polskiego Radia
Print

Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў першую «дармаедаўскую» скаргу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.08.2017 10:33
Скаргу накіраваў гомельскі актывіст Уладзімір Кацора.
фота: Фэйсбук/А.Лябедзька

Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў першую «дармаедаўскую»скаргу
Упраўленьне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (КПЧ ААН) прыняло да разгляду скаргу аднаго з гомельскіх актывістаў вясновых акцый пратэстаў Уладзіміра Кацоры. Цяпер ураду Беларусі давядзецца шукаць адказ на пытаньне, чаму за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту супраць дэкрэта аб «дармаедах» улада перасьледуе апанэнтаў арыштамі і штрафамі, не суразьмернымі сярэдняй заработнай плаце ў краіне.
Як паведамляе «Гомельская Вясна», у скарзе, зарэгістраванай у КПЧ ААН за №3002/2017, палітык распавядае, як разам з іншымі (каля трох тысяч чалавек) прыняў удзел у несанкцыянаваным уладамі вулічным шэсьці і мітынгу, якія прайшлі ад плошчы Паўстаньня і па вуліцы Савецкай у Гомелі. «Падчас мірнага сходу ўдзельнікі пратэставалі супраць прэзыдэнцкага дэкрэта №3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства», пасьля чаго разышліся без якіх-небудзь здарэньняў», – тлумачыць актывіст.
«Ні ў каго няма сумневаў, што пратэстная акцыя прайшла мірна. Тым ня менш, мяне, роўна як і іншых актыўных удзельнікаў, выклікалі ў міліцыю, дзе абвінавацілі ў парушэньні ўсталяванага парадку правядзеньня масавага мерапрыемства. 12-ці сутачны адміністратыўны арышт я адбываў у ІЧУ з 17-га па 27-е сакавіка. У адпаведнасьці з унутранай працэдурай мы запытвалі ў мясцовай улады папярэдні за 15 дзён дазвол на правядзеньне акцыі, аднак атрымалі адмову», – падзяліўся вытрымкамі са сваёй скаргі Ўладзімір Кацора.
Праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагае грамадзянам адстойваць правы на міжнародным узроўні, падкрэсьліў, што за вясновыя акцыі пратэстаў гомельскія актывісты адсядзелі ў ІЧУ больш за 60 сутак, вымушаныя выплачваць буйныя адміністрацыйныя штрафы. Практычна ўсе яны скарысталіся правам на падачу індывідуальных скаргаў у КПЧ ААН.
Нагадаем, 17 сакавіка судзьдзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Аксана Осіпава адправіла апазыцыянэра за краты на 12 сутак. На думку судзьдзі, мітынг і вулічнае шэсьце, якія мелі месца 19 лютага ў Гомелі, зьяўляліся незаконнымі. Да аналягічных высноў па выніку разгляду касацыйнай скаргі прыйшоў і абласны судзьдзя Алег Харошка, фактычна пакінуўшы без разгляду прэтэнзіі арыштанта аб парушэньні яго правоў на выказваньне меркаваньня і мірны сход.

Гомельская вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт