Logo Polskiego Radia
Print

230 рублёў штрафу за бел-чырвона-белы сьцяг на канцэрце

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.08.2017 11:05
Зьміцер Навуменка і Іван Лісавец аштрафаваныя на 10 базавых велічынь.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

230 рублёў штрафу за бел-чырвона-белы сьцяг на канцэрце
10 базавых велічынь (230 рублёў) – штраф Зьмітру Навуменку і Івану Лісаўцу, якія на канцэрце гурту «Крамбамбуля» трымалі ў руках бел-чырвона-белы-сьцяг.
Суд Заводзкага раёну Менску даў веры сьведчаньням міліцыянтаў, якія абвінавацілі спадара Навуменку, што той падчас піўнога фэсту «Хмяльноў», у межах якога выступала «Крамбамбуля», «размахваў рукамі, нецэнзурна лаяўся і быў у стане алькагольнага ап’яненьня».
З падобным абвінавачаньнем таксама на 10 базавых велічынь асуджаны другі затрыманы – Іван Лісавец.

Радыё Свабода/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт