Logo Polskiego Radia
Print

Дакумэнты аб паляпшэньні дзелавога клімату падрыхтуюць да 1 кастрычніка

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 08.08.2017 13:03
Такое даручэньне даў Аляксандр Лукашэнка, які ў аўторак прымаў прадстаўнікоў профільных ведамстваў ды бізнэсу.
pixabay.com/Public Domain CC0

Пакет дакумэнтаў аб паляпшэньні дзелавога клімату ў Беларусі мусіць быць гатовы да пачатку кастрычніка. Такое даручэньне даў Аляксандр Лукашэнка, які ў аўторак прымаў прадстаўнікоў профільных ведамстваў ды бізнэсу.

Паводле кіраўніка дзяржавы, у выніку лібэралізацыі будуць зьнятыя залішнія адміністрацыйныя бар’еры, зь якімі зараз сутыкаюцца прадпрымальнікі. Разам з тым, улады адзначаюць, што з прыняцьцем новых актаў павысіцца адказнасьць дзелавой супольнасьці.

Плянуецца, што ў пакет увойдзе каля дзесятка нарматыўна-прававых актаў. Перад падпісаньнем Лукашэнка зьбіраецца заслухаць дакладчыкаў па кожным зь іх. Калі будзе такая неабходнасьць, дакумэнты адправяць на дапрацоўку.

Нагадаем, для падрыхтоўкі праектаў у студзені ў Беларусі была створаная спэцыяльная група, якую ўзначаліла кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Качанава. Да працы таксама запрасілі прадстаўнікоў бізнэс-асацыяцыяў.

naviny.by/св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт