Logo Polskiego Radia
Print

Абвешчаны першыя прысуды па справе ашмянскіх мытнікаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.08.2017 08:55
Фігурантамі спраў, згодна з наяўнай інфармацыяй, выступаюць прыкладна 60 чалавек.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Абвешчаны першыя прысуды па справе ашмянскіх мытнікаў
Фігурантамі спраў, згодна з наяўнай інфармацыяй, выступаюць прыкладна 60 чалавек.
Прысуды па справе групы ашмянскіх мытнікаў і бізнэсмэнаў, падазраваных у зьдзяйсьненьні карупцыйных злачынстваў, абвешчаныя ў Менскім абласным судзе 8 жніўня. Галоўны фігурант — Гарнік Сарумянц — прыгавораны да 11 з паловай гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Астатнія 13 былых мытнікаў атрымалі ад пяці да васьмі гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
Згодна з падлікамі сьледчых, сума хабару склала прыблізна 900 тысяч даляраў. У абвінавачаньні адзначаецца, што фармаваньне злачыннай групы адбывалася паэтапна. Ініцыятарам выступіў Сарумянц — былы начальнік пункта мытнага афармленьня „Каменны Лог”, які звольніўся з мытных органаў яшчэ да затрыманьня.
Нагадаем, пра выяўленьне карупцыйнай схемы на Ашмянскай мытні паведаміў 5 красавіка 2015 году Аляксандар Лукашэнка. Расьсьледаваньнем займаўся КДБ. У сакавіку й красавіку 2016 году было затрымана прыблізна 20 былых і дзейных супрацоўнікаў мытнага пункта „Каменны Лог”, распачата пяць крымінальных спраў за атрыманьне й даваньне хабару. З канца лістапада гэтыя справы разглядаюцца ў розных судах Менска.

belapan.com/.racyja.com/аз

belapan.com/racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт