Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня спаўняецца 107 гадоў зь дня народзінаў Ларысы Геніюш

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 09.08.2017 13:07
З гэтай нагоды актывісты Моладзі БНФ заклікаюць усіх ахвотных далучыцца да віртуальнага флэш-мобу.
Фота: Сяргей Панізьнік

Сёньня спаўняецца 107 гадоў зь дня народзінаў Ларысы Геніюш. З гэтай нагоды Моладзь БНФ запусьціла віртуальны флэш-моб. Актывісты арганізацыі заклікаюць усіх ахвотных зьмяшчаць на сваіх старонках у сацыяльных сетках фотаздымкі, вершы, аўдыёзапісы ды цытаты выбітнай беларускай паэткі.

Для такіх публікацыяў прыдумалі свой хэштэг – #Няскораная. Тыя ж, хто хоча падыйсьці да ўдзелу ў інтэрнэт-акцыі больш творча, могуць напісаць свае меркаваньні наконт таго, чаму пісьменьніца мусіць быць рэабілітаваная.

"Ларыса Геніюш ня толькі зрабіла вялікі ўклад у беларускую літаратуру. Яна таксама зьяўляецца цудоўным прыкладам змаганьня, стойкасьці ды непахіснасьці. Нашчадкам паэтка пакінула надзею на сьветлую будучыню роднай краіны. Таму ўшанаваць памяць пісьменьніцы ў яе Дзень народзінаў – гэта справа гонару любога сьвядомага патрыёта Беларусі", – адзначае Моладзь БНФ.

racyja.com/св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт