Logo Polskiego Radia
Print

У Менску адзначаць Дзень незалежнасьці Ўкраіны

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.08.2017 15:42
20 жніўня ў Менску на тэрыторыі Верхняга гораду пройдзе Сьвята ўкраінскай культуры.
pixabay.com

У Менску пройдзе вулічнае сьвята да Дня незалежнасьці Ўкраіны.

20 жніўня ў Менску на тэрыторыі Верхняга гораду пройдзе Сьвята ўкраінскай культуры. Імпрэза прысьвечаная 26-й гадавіне незалежнасьці Ўкраіны.

Арганізатарамі выступяць амбасада Ўкраіны ў Беларусі, Менскі гарвыканкам, Цэнтар нацыянальных культур, беларускае аб’яднаньне ўкраінцаў «Ватра». Пастаноўшчыкам і вядоўцам запрошаны ўкраінскі рэжысэр Глеб Кудрашоў.

Як паведамляе амбасада Ўкраіны, у сьвяце возьмуць удзел творчыя калектывы ўкраінскіх грамадзкіх арганізацый Беларусі і выканаўцы з Украіны. У дзённай праграме выступяць тытульны калектыў Палтаўскай абласной філярмоніі, ляўрэат міжнародных конкурсаў ансамбль «Чураіўна» і яго вядучыя салісты — народная артыстка Ўкраіны Натальля Хаменка, а таксама Лідзія Крэтава і Аляксандар Дубавы. Калярытам народнай і аўтарскай песьні парадуе заслужаная артыстка Ўкраіны Яраслава Рудэнка.

Вечаровая частка будзе складзеная з твораў «залатога фонду» ўкраінскай эстрады ў выкананьні ансамбля «Чураіўна».

Акрамя таго, арганізатары прапануюць набыць нацыянальныя сувэніры і кнігі, ацаніць выставу вышыўкі і традыцыйных рамёстваў, наведаць кірмаш майстроў народнай творчасьці, а таксама паспытаць стравы ўкраінскай кухні.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт