Logo Polskiego Radia
Print

У КДБ ідуць скарачэньні

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.08.2017 16:00
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі перажывае глябальныя структурныя турбацыі і скарачэньні.
Галоўны будынак КДБ у Менску па праспэкце Незалежнасьці Галоўны будынак КДБ у Менску па праспэкце Незалежнасьці commons.wikimedia.org/Gruszecki/CC BY-SA 3.0

У цэнтральным апараце спэцслужбы рэарганізаваны глаўкі, а на нізавым узроўні плянуецца ліквідацыя тэрытарыяльных падразьдзяленьняў, піша беларускі блёгер d-zholik.

У дадатак да ўжо існуючых у цэнтральным апараце КДБ створана новае галоўнае ўпраўленьне спэцыяльных мерапрыемстваў і дасьледаваньняў.

Галоўнае ўпраўленьне эканамічнай бясьпекі КДБ рэарганізавана ў галоўнае ўпраўленьне па контрвыведвальным забесьпячэньні аб'ектаў эканомікі.

Галоўнае ўпраўленьне па контрвыведвальным забесьпячэньні праваахоўных і кантралюючых органаў, барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю КДБ, якое з ліпеня 2009 года па студзень 2012 года ўзначальваў цяперашні міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч, рэарганізавана ў галоўнае ўпраўленьне па контрвыведвальным забесьпячэнні праваахоўных і кантралюючых органаў.

Апошнія гады ў КДБ фіксаваўся востры дэфіцыт кадравага складу й кратнае зьніжэньне колькасьці выпускнікоў ведамаснага Інстытута нацыянальнай бясьпекі, якія паступалі на апэратыўную працу ў падразьдзяленьні. Пяць гадоў таму арганізацыя нават была вымушана абвясьціць адкрыты набор на службу па кантракце ў органы дзяржбясьпекі.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт