Logo Polskiego Radia
Print

Ігару Комліку прадʼявілі абвінавачваньні, Генадзь Фядыніч – падазраваны

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.08.2017 12:06
10 жніўня галоўнаму бухгалтару прафсаюза РЭП прадʼявілі абвінавачваньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры».
pixabay.com/CC0 Public Domain

Ігару Комліку прадʼявілі абвінавачваньні, Генадзь Фядыніч – падазраваны
Як стала вядома ПЦ «Вясна», 10 жніўня галоўнаму бухгалтару прафсаюза РЭП Ігару Комліку прадʼявілі абвінавачваньні па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу – «Ухіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры».
Сваю віну Ігар Комлік не прызнае, ніякіх паказаньняў не дае. Аднак, меру стрыманьня пакінулі тую ж: абвінавачаны застаецца пад вартай.
«Што датычна старшыні прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча, ён па-ранейшаму застаецца падазраваным па крымінальнай справе. Мера стрыманьня ў адносінах да яго не прымянялася, ён застаецца на волі. Сьледчыя з ім працуюць», – паведаміла Радыё «Свабодзе» афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова.
Нагадаем, 2 жніўня 2017 года супрацоўнікі Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі правялі ператрус і канфіскацыю кампутараў і фінансавых дакумэнтаў у офісе прафсаюза РЭП і цэнтральнага офіса БНП. Былі затрыманыя старшыня РЭП Генадзь Фядыніч і бухгалтар Ігар Комлік. Фядыніч быў дапытаны і адпушчаны, а Ігар Комлік заставаўся пад вартай.
Праваабарончыя арганізацыі Беларусі 3 жніўня заявілі, што лічаць Ігара Комліка палітвязьнем. Паводле праваабаронцаў, распачатая супраць прафсаюзных лідараў крымінальная справа палітычна матываваная, зьвязаная з актыўнай прафсаюзнай дзейнасьцю і мірным ажыцьцяўленьнем права на свабоду асацыяцыяў.
У падтрымку прафсаюзных лідараў выступілі Глябальны саюз IndustriALL і Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў, якія заклікалі ўлады Беларусі спыніць перасьлед Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.
З сумеснай заявай выступілі Абсэрваторыя па абароне праваабаронцаў, партнэрская праграма FIDH і Сусьветнай арганізацыі супраць катаваньняў (OMCT), якія таксама заклікалі беларускі ўрад зьняць усе абвінавачваньні з Ігара Комліка і спыніць крымінальны перасьлед лідараў прафсаюзных арганізацый за іх мірную дзейнасьць.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт