Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка: У Беларусі нельга ствараць клас беспрацоўных

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.08.2017 13:02
Кіраўнік краіны лічыць, што некаторым "дармаедам" трэба "рыдлёўку ў зубы - і пайшоў працаваць".
фота: Фэйсбук/А.Лябедзька

У Беларусі нельга ствараць клас беспрацоўных. Пра гэта сёньня заявіў Аляксандар Лукашэнка ў ходзе азнаямленьня з сацыяльна-эканамічным разьвіцьцём Берасьця, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Людзей трэба прывучыць да працы. Нельга ствараць так званы клас беспрацоўных. Калі мы іх ня станем далучаць да грамадзка карыснай працы, як раней казалі, значыць, мы будзем ствараць гэты клас, і ён будзе павялічвацца. Нам гэтага дапусьціць нельга", - сказаў Аляксандар Лукашэнка. Прэзыдэнт падкрэсьліў, што трэба працаваць усім. "Вядома, будзе нейкі малы адсотак людзей, якія ні на што ня здольныя. Спэцыфічнымі мэтадамі будзем прымушаць. Але ёсьць людзі, якія могуць, але адлыньваюць, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Гэтых людзей трэба ставіць у такія ўмовы, каб яны ўсё-такі ішлі працаваць".
Аляксандар Лукашэнка канстатаваў, што пасьля выхаду абноўленага дэкрэта №3 мясцовым органам улады будуць дадзены самыя шырокія паўнамоцтвы. "Мы падзелім людзей па пэрсаналіях: хто можа, але ня хоча, хто хоча, але ня можа, і тых, каму трэба рыдлёўку ў зубы - і пайшоў працаваць. Хай на мяне ня крыўдзяцца", - сказаў Лукашэнка.
Чытаць цалкам: http://www.belta.by/president/view/lukashenko-nelzja-sozdavat-klass-bezrabotnyh-261130-2017/

У Беларусі нельга ствараць клас беспрацоўных. Пра гэта сёньня заявіў Аляксандар Лукашэнка ў ходзе азнаямленьня з сацыяльна-эканамічным разьвіцьцём Берасьця, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Людзей трэба прывучыць да працы. Нельга ствараць так званы клас беспрацоўных. Калі мы іх ня станем далучаць да грамадзка карыснай працы, як раней казалі, значыць, мы будзем ствараць гэты клас, і ён будзе павялічвацца. Нам гэтага дапусьціць нельга", - сказаў Аляксандар Лукашэнка. Прэзыдэнт падкрэсьліў, што трэба працаваць усім.

"Вядома, будзе нейкі малы адсотак людзей, якія ні на што ня здольныя. Спэцыфічнымі мэтадамі будзем прымушаць. Але ёсьць людзі, якія могуць, але адлыньваюць, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Гэтых людзей трэба ставіць у такія ўмовы, каб яны ўсё-такі ішлі працаваць".

Аляксандар Лукашэнка канстатаваў, што пасьля выхаду абноўленага дэкрэта №3 мясцовым органам улады будуць дадзены самыя шырокія паўнамоцтвы. "Мы падзелім людзей па пэрсаналіях: хто можа, але ня хоча, хто хоча, але ня можа, і тых, каму трэба рыдлёўку ў зубы - і пайшоў працаваць. Хай на мяне ня крыўдзяцца", - сказаў Лукашэнка.Чытаць цалкам:

belta.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт