Logo Polskiego Radia
Print

У Гомелі зладзілі Алексіевіч сардэчную сустрэчу

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.08.2017 07:58
12 жніўня нобэлеўская ляўрэатка Святлана Алексіевіч наведала Гомель.
wikipediawikipediaFoto: commons.wikimedia.org/CC BY-SA 4.0

Дзясяткі жыхароў Гомеля сабраліся на сустрэчу ў прыватным доме на вуліцы Палескай. У сваю чаргу дзяржаўныя ўстановы праігнаравалі сустрэчу.

Пісьменьніца пракамэнтавала цяперашнюю сытуацыю ў краіне. Алексіевіч зазначыла, што тое, што ў нас цяпер, – гэта надоўга. Яны падкрэсьліла, што гэта зьвязана з тым, што пасьля краху ідэі камунізму, наступіла глыбокае расчараваньне ў грамадзтве, шкала вартасьцяў зьмясьцілася.

У сваю чаргу, сабраныя сардэчна прывіталі першую беларускую нобэлеўскую ляўрэатку. Падчас сустрэчы прагучалі просьбы да пісьменьніцы. У Алексіевіч папрасілі аплаціць пратэз для 77 гадовага інваліда ды падтрымаць арыштаванага прафсаюзніка Ігара Комліка.

Таксама 12 жніўня нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч сустрэлася ў Гомлі зь мясцовай жыхаркай, якую пагражалі выселіць на вуліцу з арэнднага пакоя. Пісьменьніца фінансава дапамагае Натальлі Васіленцы, штомесяц пералічвае ёй пэўную суму.

Паводле Радыё «Свабода»/Наша Ніва/Белапан

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт