Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка загадаў павысіць заробкі ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.08.2017 11:32
Ён даручыў у 2018 годзе падцягнуць прадпрыемствы з нізкай зарплатай да ўзроўню тысяч рублёў.
screen/radyjo.net

Прадпрыемствы з нізкай заработнай платай неабходна падцягнуць у 2018 годзе, даручыў Аляксандр Лукашэнка падчас азнаямленьня з сацыяльна-эканамічным разьвіцьцём Берасьця.

«Мы тысячу будзем мець, але гэта будзе сярэдняя зарплата. Ёсьць прадпрыемствы, якія гэту сярэднюю зарплату цягнуць уверх, гэта добра. Але палова прадпрыемстваў недацягвае да гэтага ўзроўню, і наогул там зарплата невялікая. За 2018-2019 гады, асабліва за 2018 год, мы бяромся за тыя прадпрыемствы, на якіх мала зарабляюць, каб іх падцягнуць да тысячы», – сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, калі гэта даручэньне будзе выканана, сярэдняя зарплата па краіне можа дасягнуць 1,5 тысячы рублёў.

Пры гэтым беларускі кіраўнік падкрэсьліў, што сярэдні ўзровень заработнай платы ў памеры тысячы рублёў да канца бягучага года неабходна замацаваць, каб у пачатку 2018 года не атрымаць яго зьніжэньня.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт