Logo Polskiego Radia
Print

Дыпляматы ды актывісты СПБ наведалі месцы памяці

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.08.2017 12:01
Акцыя зладжана ў рамках сьвяткаваньня Дня Войска польскага.
Foto:SPB/znadniemna.pl

Сябры Саюза палякаў у Беларусі і дыпляматы з Генэральнага консульства ў Гродне наведалі магілы жаўнераў польска-бальшавіцкай вайны 1920.

Актывісты Саюза палякаў і польскія дыпляматы наведалі магілы польскіх жаўнераў у некалькіх гарадах Гарадзенскай вобласьці. Сьвечкі былі запаленыя на магілах у Адэльску, Макароўцах, Эйсмонтах і Бераставіцы. Анжэліка Арэхва, старшыня вярхоўнай рады Саюза палякаў Беларусі распавяла Польскаму радыё, што яны наведваюць некалькі разоў у год месцы пахаваньня жаўнераў, якія загінулі ў барацьбе за вольную Польшчу. «У нас была памятная паездка з нагоды апэрацыі «Вострая Брама», калі мы былі на магілах жаўнераў Арміі Краёвай. Яшчэ будзе паездка на 17 верасьня, і на дзень Усіх сьвятых, мы стараемся наведаць усе помнікі, раскіданыя па ўсёй Беларусі», – сказала Анжэліка Арэхва.

У мінулую сераду амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік наведаў двух найстарэйшых вэтэранаў Войска польскага, якія жывуць у Беларусі. Ім больш за 100 год. Таксама польскі амбасадар у кампаніі іншых дыпляматаў злажыў кветкі ў Вілейцы на магілах польскіх жаўнераў, якія загінулі ў час польска-бальшавіцкай вайны 1920 года, і на магілах афіцэраў польскай паліцыі, якія загінулі пры выкананьні службовых абавязкаў у 1920-1939 гадах

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт