Logo Polskiego Radia
Print

Генадзю Федынічу прадʼяўлена абвінавачваньне

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.08.2017 15:10
У дачыненьні да яго ўжытая мера стрыманьня ў выглядзе падпіскі аб нявыезьдзе.
Foto: spring96.org

Кіраўніка прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзя Фядыніча абвінавачваюць у няплаце падаткаў. У дачыненьні да яго ўжытая мера стрыманьня ў выглядзе падпіскі аб нявыезьдзе і належных паводзінах.

Пра гэта БелаПАН паведаміла афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэта Юлія Ганчарова. У сваю чаргу Генадзь Фядыніч распавёў, што абвінавачаньне яму было выстаўлена яшчэ 11 жніўня, ніякіх сьледчых дзеяньняў з ім не праводзілася. Больш нічога прафсаюзны лідар не распавёў, бо знаходзіцца пад падпіскай аб невыдаваньні. Аналягічнае абвінавачваньне было прадʼяўлена галоўнаму бухгалтару РЭП Ігару Комліку.

У адказ на гэта выступілі з сумеснай заявай выступілі Абсэрваторыя па абароне праваабаронцаў, партнэрская праграма FIDH і Сусьветнай арганізацыі супраць катаваньняў. Яны заклікалі беларускі ўрад зьняць усе абвінавачваньні й спыніць крымінальны перасьлед лідараў прафсаюзных арганізацый у Беларусі.

Паводле ПЦ «Вясна»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт